Шайба Ягора Шаранговіча не дапамагла „Нью-Джэрсі” перамагчы „Нэшвіл” у чэмпіянаце НХЛ



Шайба, закінутая Ягорам Шаранговічам, не дапамагла „Нью-Джэрсі Дэвілз” перамагчы „Нэшвіл Предатарз” у чэмпіянаце НХЛ. Гульня завяршылася з лікам 2:3 (0:0, 1:2, 1:1). Беларускі легіянер „Дэвілз” правёў на пляцоўцы 17 хв. 04 сек., вызначыўся на перадапошняй хвіліне матчу. У гэтым сезоне Ягор Шаранговіч набраў ужо 9 (4+5) ачкоў у 22 гульнях.

Беларускі біятланіст Антон Смольскі заняў 6-е месца ў гонцы праследавання на этапе КМ

Беларускі біятланіст Антон Смольскі заняў 6-е месца ў гонцы праследавання на 3-м этапе Кубка свету, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне. Пасьют Антон Смольскі пачаў трэцім і на фінішы і дапусціў два промахі на чатырох агнявых рубяжах. Лепшымі сталі французскія біятланісты. Перамог Кентэн Фіён Маі. Другім фінішаваў Эмільен Жаклен. Трэцяе месца заняў шведскі спартовец Себасцьян Самуэльсан.

Арцём Пятрэнка вернецца ў размяшчэнне брэсцкага „Руха”

Нападнк „Славіі” Арцём Пятрэнка вернецца ў размяшчэнне берасцейскага „Руха” па завяршэнні тэрміну дзеяння арэнднага пагаднення. Форвард выступаў за мазырскую каманду з ліпені і правёў у яе складзе 6 матчаў вышэйшай лігі. Выніковымі дзеяннямі ў гэтых сустрэчах гулец не вызначыўся.

ІТФ услед за ВТА заявіла, што не будзе праводзіць турніры ў Кітаі з-за справы Пэн Шуай

Міжнародная тэнісная федэрацыя ўслед за ВТА не будзе праводзіць жаночыя і мужчынскія турніры ў Кітаі ў 2022 годзе. Кітайская тэнісістка Шуай перастала выходзіць на сувязь пасля таго, як у сваіх сацыяльных сетках заявіла аб дамаганнях з боку былога віцэ-прэм’ера Кітая Чжана Гаалі. Маўчанне працягнулася больш за паўтара тыдня. 17 лістапада Пэн адправіла ліст з абвяржэннем сваіх жа слоў кіраўніцтву ВТА. Грамадскасць скептычна паставілася да сапраўднасці заявы Шуай. Пазней ВТА вывела свой бізнэс з Кітая. МАК з’яўляецца адзінай арганізацыяй, якая размаўляла з Шуай пасля яе знікнення.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя