Камітэт Сейма Літвы падтрымаў выдачу ВНЖ беларусам на 3 гады
10 месяцаў таму
Камітэт літоўскага Сейма па міжнародных справах падтрымаў прапанову павялічыць тэрмін ВНЖ для беларусаў да трох гадоў. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку Анатоль Лябедзька.
«Хто рана ўстае, той нешта і атрымоўвае. Працяглая і сістэмная праца з дэпутатскай групай “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы, а таксама з МУС, падаецца дае свае вынікі. Камітэт па міжнародных пытаннях Сейму падтрымаў павялічэнне тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў да трох гадоў!» – напісаў палітык.
Выдаваць беларусам, якія не могуць вярнуцца ў краіну, ВНЖ на тры гады, а не на год, прапанавала Міністэрства ўнутраных справаў Літвы.