Чаму расейскіх турыстаў вабіць заходняя Беларусь?



Турыстычная статыстыка. Беларусь лідзіруе ў рэйтынгу самых папулярных кірункаў у расейскіх турыстаў на Новы год. 

Фота: grodnonews.by

Пра гэта расказаў віцэ-прэзідэнт Альянсу турыстычных агенцтваў Расеі Аляксан Мкртчан. Ён адзначыў, што Беларусь лідзіруе ў топе з „велізарным адрывам”. Вынікае, што Беларусь цікавая расейцам  „тым, што яна знаходзіцца бліжэй за ўсё да Масквы і Пецярбурга з замежжа, можна сесці на аўтамабіль, на цягнік, шмат авіярэйсаў”.

Цытата: „Самае галоўнае, чаго расейцам не хапае — еўрапейскіх гарадоў. Заходняя Беларусь — Ліда, Гародня, уся гэтая чарада замкаў польска-літоўскай шляхты XVI—XVIII стагоддзяў, знакамітыя замкі ў Нясвіжы — усё гэта Беларусь можа расейцам даць”.

За Беларуссю ў рэйтынгу расейскіх упадабанняў знаходзяцца Грузія, Арменія, Казахстан і Узбекістан, што тлумачыцца адсутнасцю моўнага бар’ера.

Беларускае Радыё Рацыя