Упершыню за два гады не зафіксавана ніводнай спробы перасячэння польска-беларускай мяжы
11 месяцаў таму
Польскія памежнікі ўпершыню за два гады не зафіксавалі ніводнай спробы перасячэння польска-беларускай мяжы.
“Учора, 27 лістапада, упершыню больш як за два гады, не было спробы нелегальнага пранікнення з Беларусі ў Польшчу. Ніхто не падыходзіў да мяжы, каб паспрабаваць яе фарсіраваць”, — паведамляе польскае памежнае ведамства ў твітары.
Асабліва сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы абвастрылася ў лістападзе 2021 года, калі некалькі тысяч мігрантаў, пераважна з Сірыі ды Ірака, штурмавалі мяжу. Польшча не пускала іх.
Сёлета Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі, што калі пачнецца новая фаза міграцыйнага крызісу, мяжа з Беларуссю будзе цалкам закрытая.