Анатоль Ляўковіч: Сітуацыя вельмі цяжкая для ўлады
Другі год запар у Беларусі трываюць рэпрэсіі. Ужо знішчаны недзяржаўны грамадскі сектар, зараз пад ударам незалежныя прафсаюзы і верагодна на чарзе партыйны разбор. Акрамя знішчэння палітычных апанентаў, улады жорстка караюць і звычайных грамадзянаў, якія хоць неяк крытычна выказваюцца ў іх бок.

Па словах палітыка, філосафа Анатоля Ляўковіча, гэта барацьба за тое, каб пераламаць негатыўны настрой грамадства ў дачыненні да ўладаў:
– Сітуацыя ў гэтым сэнсе вельмі цяжкая для ўлады. Таму што памяняць вось гэту грамадскую думку, вось гэты мэсэдж у прынцыпе немагчыма. Наступствы цяжкія. Ідзе працэс фармавання людзей, якія разумеюць каштоўнасць вось гэтай незалежнасці. Прычым разумеюць сістэмна, паслядоўна. І гэта вельмі добра, правільны працэс. То-бок жыццё возьме сваё.
Анатоль Ляўковіч упэўнены, што палітычны рэжым адчуў у 2020 годзе і працягвае адчуваць сваё хісткае становішча. Але праз ціск сітуацыю магчыма ўтрымаць на нейкі тэрмін, а не на доўгую перспектыву. “Краіне патрэбная новая палітыка, канкрэтныя прапановы і план развіцця, а не паўтарэнне ўсяго старога”, – кажа палітык.
Беларускае Радыё Рацыя
Array