Беларус у Ізраілі распавёў у якіх умовах ХАМАС утрымліваў закладнікаў



Што ўсе звыш сотні застаўшыхся ў палоне, скрадзеных ХАМАСам ізраільскіх грамадзянаў застаюцца ў жывых – такая верагоднасць з кожным днём становіцца ўсе меншая.

ХАМАС, ілюстрацыйнае фота

Пра гэта сведчаць аповеды тых, хто быў вызвалены – як іх катавалі і ў якіх нечалавечых умовах там утрымлівалі, – распавёў грамадзянін Ізраіля беларускага паходжання Алег Каткоўскі:

– Адзінае, што засмуціла людзей, што не дазволілі ўсіх закладнікаў выпусціць. Выпусцілі толькі каля 100 чалавек, а астатнія застаюцца там, у Сектары Газа. Гэта адлюстроўвае настроі людзей у Тэль-Авіве на плошчы. Дэманстрацыі людзей, якія падтрымліваюць патрабаванні, каб забраць закладнікаў.

Вайна ў Ізраілі ідзе 2 месяцы і 7 дзён. ХАМАС пакуль ігнаруе просьбы аб аднаўленні перамоваў па вызваленні закладнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя.