Цырымонія развітання з Уладзімірам Макеем адбудзецца 29 лістапада ў Доме афіцэраў



Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем адбудзецца ў аўторак, 29 лістапада, у сталічным Доме афіцэраў. Пачатак запланаваны на 10.00. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Уладзімір Макей будзе пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.

Прэм’ер-міністр падпісаў распараджэнне „Аб арганізацыі пахавання Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У.”. Згодна з дакументам, створана камісія, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў. У прыватнасці, Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць пахаванне Уладзіміра Макея на Усходніх могілках.

На Міністэрства абароны ўскладзены абавязак забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў.

Array