fbpx

Грамадства


Галоўнага рэдактара „Рэгіянальнай газеты” абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі

03.04.2023 11:32

Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка. 18 сакавіка ён не выйшаў на волю пасля 72 гадзінаў з моманту затрымання. Пазней стала вядома аб узбуджэнні ў дачыненні да яго крымінальнай справы.

Праваабаронца: На Берасцейшчыне больш саджаюць, чым выходзяць з турмаў

03.04.2023 10:55

259 - столькі палітвязняў па стану на 2 красавіка налічваецца на Берасцейшчыне. За апошнія тыдні лічба толькі расце, нягледзячы на тое, што пэўная колькасць палітвязняў выходзіць на волю ў сувязі з цалкам адбытым пакараннем.

Палітвязня Уладзіслава Карэцкага перавялі на турэмны рэжым

03.04.2023 09:52

Уладзіслаў — былы валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, якога асудзілі да пяці гадоў калоніі па справе аб "лазарных указках".

У 2024 годзе ў Беларусі чарговы раз павысяць мінімальны страхавы стаж

03.04.2023 09:39

Мінімальны страхавы стаж маюць намер павысіць да 20 гадоў. Па планах чыноўнікам, гэта павінна адбыцца ў 2025 годзе.

Не стала кіраўніка СВК „Сынковічы”

02.04.2023 19:31

Скончыў жыццё самагубствам кіраўнік гэтай гаспадаркі Дзмітрый Дзешка, які быў самым лепшым кіраўніком сельскагаспадарчага кааператыву на Гарадзеншчыне.

Ужо месяц Мікалай Клімовіч знаходзіцца ў СІЗА

02.04.2023 17:49

Напрыканцы лютага блогера пакаралі годам зняволення за абразу кіраўніка краіны ў сацыяльнай сетцы.

Палітзняволеную Сафію Сапегу адправяць даседжваць тэрмін у Расею

02.04.2023 15:25

Беларускі бок даў на гэта згоду.

Рэдактара ABW.bу Юрыя Гладчука перавялі ў наваполацкую калонію

02.04.2023 10:57

Суд Фрунзенскага раёна Менска ў снежні 2022 года агучыў прысуд рэдактару спецпраектаў аўтамабільнага партала «Аўтабізнес» — два з паловай гады калоніі.

Падрабязнасці „хапуна” ў Дзяржынску

01.04.2023 21:22

Паведамляецца, што ў сілавікоў быў спіс на прыкладна 30 чалавек — у гэтых людзей сёння і павінны былі адбыцца ператрусы.

Дзяўчыне, затрыманай пасля „зачысткі” у Круглым, выклікалі хуткую

01.04.2023 20:57

На той момант жанчына яшчэ знаходзілася ў Круглянскім РАУС і чакала адпраўкі ў магілёўскі СІЗА.

Палітзняволеная Юлія Чамлай, асуджаная па „справе Зельцэра”, вышла на волю

01.04.2023 18:50

20 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Юлію ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

У Менску да сваякоў былога палітвязня прыйшлі сілавікі

01.04.2023 17:26

У чым падазраюць мужчыну, сілавікі не патлумачылі. Сам Аляксандр са снежня 2021 года знаходзіцца за мяжою.

Полацкі прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

01.04.2023 13:07

Віктара Стукава затрымалі сілавікі 14 сакавіка ў Полацку з прымяненнем кайданкоў. Дома ў яго правялі  ператрус, забралі тэхніку і ўсе прадметы бел-чырвона-белага колеру. І спрабавалі запісаць з ім пакаяльнае відэа. Але ў сілавікоў нічога не атрымалася.

Палітзняволенага Мікіту Емяльянава перавялі ў гарадзенскую турму

01.04.2023 12:42

У 2022 годзе хлопца асудзілі на два гады калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — тры з паловай гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму.

У Гародні прызначаны суд над вартаўніком дзіцячага садка, унесенага ў спіс «тэрарыстаў»

01.04.2023 10:37

Пра затрыманне Валянціна Дуброўшчыка праваабаронцам стала вядома 2 верасня 2022 года. Тады паведамлялася, што гарадзенца абвінавачваюць у абразлівых каментарах у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расейскіх салдат, што ваююць ва Украіне.

Затрыманых музейшчыкаў Полацка караюць адміністрацыйнымі арыштамі

01.04.2023 09:12

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт.19.11 КаАП), каментарах і лайках у сацсетках і мэсэнджарах.

Прызначана дата суда над палітзняволенай Аленай Гнаук

31.03.2023 21:34

Па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суд над ёй распачнецца 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Жыхара Кобрына Міхаіла Кухарчуку асудзілі за пратэстныя інтэрнэт-каментары

31.03.2023 21:12

Справа палітвязня была разгледжана 24 сакавіка 2023 года ў будынку кобрынскага РАУС. Суддзя Ала Багнат прызнала Міхаіла Кухарчука вінаватым. Прысуд - адзін год пазбаўлення волі ў калоніі.