Грамадства
Па 450 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні Ілля Палхоўскі і Алег Аніскевіч
07.11.2022 12:00
Яны былі асуджаныя за ўдзел карагодзе, які адбыўся 13 верасня 2020 года на перакрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Берасці.
Вызвалены палітвязень Алег Фамін
07.11.2022 10:51
48-гадовы прадпрымальнік, трэнер па футболу з Ваўкавыска Алег Фамін быў затрыманы 15 жніўня 2020 года і асуджаны суддзёй Мікалаем Талашка на 2 гады і 6 месяцаў.
За адміністраванне пратэсных чатаў менчука асудзілі на 15 гадоў
07.11.2022 09:33
Менскі гарадскі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага зноў будуць судзіць
06.11.2022 22:25
Дзмітрый Дубоўскі асуджаны да 18 гадоў калоніі. 15-га лістапада ў судзе Заводскага раёна Менска адбудзецца суд над ім па справе аб падзеях 2010 года.
Сяргей Гаранін – на волі
06.11.2022 20:07
Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Акадэміі навук Сяргей Гаранін адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Лідара “Маладога фронта” Дзяніса Урбановіча паранілі ў баі
06.11.2022 18:08
У канцы мінулага года актывіст нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расеі ў Палку Каліноўскага.
Брат загінулага ва Украіне “каліноўца” збег у Польшчу
06.11.2022 17:27
Сяргей Бандарэнка ўцёк з адной з бальніц Менска, куды трапіў пасля допыту сілавікамі.
За месяц па „пратэсных” справах асудзілі больш за сотню беларусаў
06.11.2022 15:47
Паводле падлікаў праваабарончага цэнтра "Вясна", ім агулам прысудзілі 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі.
Звыш 600 дзён за кратамі знаходзіцца Раман Паўленка
06.11.2022 11:14
Ён з'яўляецца фігурантам справы па масавых беспарадках, падзеі адбыліся ў жніўні 2020 года адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Суд над палітзняволенай Эмай Сцепулёнак пачнецца 10 лістапада
06.11.2022 10:51
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак за кратамі ўтрымлівалася амаль год.
Колькасць палітвязняў з Берасцейчшыны цяпер складае 254 чалавек
06.11.2022 09:43
Да спісу літаральна за тыдзень былі дадзеныя такія асобы як Дар'я Лосік, Валянцін Самасюк, Аляксандр Бакуновіч, Максім Куроўскі, Валянцін Шумік, Антон Якавук, Алег Дутчык, Павал Малітвінік і Эдгар Шырко.
Лік прызнаных палітвязняў у Беларусі наблізіўся да 1400
06.11.2022 09:21
Амаль палова з іх асуджаная за абразу Лукашэнкі.
Валерый Сахашчык: З вайной скончыцца рэжым
05.11.2022 18:21
Валерый Сахашчык назваў пачынанне крымінальнай справы супраць заснавальнікаў палка "Пагоня" ацэнкай павагі і карысці
Прадстаўнікам «Маёнтка Падароск» выставілі абвінавачанні
05.11.2022 11:08
Паводле крымінальнага артыкула (ч. 2 арт. 243 КК РБ) абвінавачаным пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.
Па «справе Зельцэра» асуджаны жыхар Берасця Дзмітрый Лагодзіч
04.11.2022 21:40
Судовы працэс доўжыўся тры дні, 4 лістапада быў агучаны прысуд: пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму трэмінам на 3 гады і 6 месяцаў.
У Берасці ўніяцкаму святару і рэдактару ўніяцкай газеты прысудзілі суткі
04.11.2022 19:17
Ігар Кандрацьеў і Ігар Бараноўскі былі затрыманы 2 лістапада.
Двух хлопцаў асудзілі за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз
04.11.2022 18:41
Вінаватымі прызналі двух хлопцаў — 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова. Іх асудзілі да 7,5 і 10 гадоў калоніі.
У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ 7 чалавек
04.11.2022 17:39
Сярод іх Трызно Уладзіслаў (арт. 130 КК (распальванне варожасці)), палітзняволены былы следчы Станіслаў Пугачоў, а таксама меркаваныя, па версіі ўладаў, адміністратары «Чорнай кнігі Беларусі» Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііла Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занімонская.