Грамадства
Сілавікі затрымалі галоўнага спецыяліста Мінадукацыі
29.10.2022 08:57
Кадры яго затрымання з'явіліся ў неафіцыйным тэлеграм-канале ГУБАЗіКа.
Сяргей Гардзіевіч: Лісты прыходзілі, але мне іх не аддавалі
28.10.2022 18:58
Журналіст Сяргей Гардзіевіч адбываў пакаранне 1 год і 6 месяцаў ў шклоўскай папраўчай калоніі №17. Яму ставілася ў віну абраза і паклёп на службовых асоб і прэзідэнта.
Крымінальная справа ў дачыненні Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна накіравана ў суд
28.10.2022 18:39
Пра тое, што Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі вырашылі судзіць завочна, стала вядома ў верасні. Улады РБ пастанавілі праводзіць такія суды над апанентамі, якія знаходзяцца ў недасягальнасці.
Зноў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку
28.10.2022 18:33
Раней з Насты знялі абвінавачванні па справе «Вясны», цяпер праваабаронцу абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off зноў будуць судзіць
28.10.2022 17:51
4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады.
Гісторыя незалежнай журналістыкі ў чатырох дакументальных фільмах
28.10.2022 17:31
Гэта праект беларускага прэс-клубу: Belarus Media Stories - гісторыі незалежных СМІ. Выйшла першая серыя, якая называецца - «Незалежныя радыё і тэлебачанне», яшчэ – плануецца тры.
Эдуарду Пальчысу споўнілася 32 гады
28.10.2022 16:04
17 снежня 2021 году яго асудзілі да 13 гадоў калоніі. У сярэдзіне жніўня Эдуарду ўзмацнілі пакаранне: палітвязня перавялі ў магілёўскую турму № 4.
У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак: адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ
28.10.2022 15:29
Паводле сілавікоў, мужчына сказаў свайму падначаленаму: «Не прадавай ім нічога, яны акупанты».
На Лідскіх могілках пашкодзілі чарговы помнік польскім салдатам
28.10.2022 14:40
Помнік стаіць на брацкай магіле жаўнераў Менскага і Віленскага палкоў 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі Польскага войска.
Журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю
28.10.2022 08:40
Палітзняволены журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» (цяпер «Лепшы рэгіён») Сяргей Гардзіевіч з Драгічына вызваліўся са Шклоўскай выпраўленчай калоніі-17.
Затрымалі мужчыну, якога абвінавачваюць у стварэнні пратэснага самвыдата
27.10.2022 20:22
Затрыманага клічуць Андрэй Фамін, яму 28 гадоў. Ён родам з Магілёва, але жыў у Менску.
Пятае затрыманне цэлымі сем’ямі за тыдзень
27.10.2022 20:04
Затрымалі айцішніка і ягонага бацьку-слесара. Дзмітрый Шкрэд — 23-гадовы айцішнік-фрылансер, займаецца вэб-распрацоўкай. Ягонаму бацьку Аляксандру 51 год, ён працуе слесарам-рамонтнікам на заводзе «Атлант».
У Ваўкавыску затрымалі Юрася Меляшкевіча
27.10.2022 19:07
У жніўні мінулага года Меляшкевіч ужо затрымліваўся сілавікамі, але тады яго хутка адпусцілі.
“Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” апублікавала статыстыку расейскіх вайсковых грузаў
27.10.2022 18:10
Паводле звестак супольнасці, з лютага па жнівень гэтага года ў Беларусь было завезена з Расеі больш за 37 тысяч тон “улічаных” боепрыпасаў. Гэта 1 тысяча 390 вагонаў.
У Гародні затрыманы доктар-кардыёлаг Антон Навумаў
27.10.2022 16:47
Антон Навумаў - затрыманы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра кардыялогіі.
Журналіста Алеся Любянчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі
27.10.2022 16:03
Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў.
У Хойніках адмаўляюць запуск іранскіх дронаў на тэрыторыю Украіны
27.10.2022 15:29
Раней маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” выказала думку, што іранскія беспілотнікі Shahed-136 могуць запускаць з адселеных вёсак Уласы і Кажушкі ў Хойніцкім раёне.
Telegram-чат „Volkswagen club Gomel” прызналі экстрэмісцкім
27.10.2022 12:43
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля.