Грамадства
Марына Савіцкая: Баліць цяпер за тое, каб усе былі жывыя
12.03.2022 19:22
Госць Рацыі – Марына Савіцкая, нашая калега, якая была ўласным карэспандэнтам Рацыё Рацыя ў Кіеве.
Сумесная антываенная акцыя ў Батумі
12.03.2022 17:34
Упершыню на антываенную акцыю апроч беларусаў і ўкраінцаў выйшлі і расейцы пад бела-блакітна-белым сцягам.
Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком зрабілі закрытым
12.03.2022 14:03
Яго абвінавачваюць у "групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак" і ў "распальванні варожасці".
Святар Андрэй Залеўскі: Ідзе вайна за нашы душы
12.03.2022 11:35
У дапамогу бежанцам з Украіны актыўна ўключылася парафія Cвятой Тройцы ўкраінскай Грэка-каталіцкай Царквы ў Беластоку. Госць Рацыі – настаяцель парафіі, святар Андрэй Залеўскі.
З СІЗА выйшлі тры фігуранты «справы TUT.BY»
11.03.2022 19:49
Пасля амаль 10 месяцаў за кратамі ў Менску з СІЗА выйшлі тры фігуранты "справы TUT.BY". Ім змянілі меру стрымання.
Палітвязень Ілля Міронаў нават не ведае, хто яго следчы
11.03.2022 19:22
Маці палітвязня Валянціна Міронава атрымала ліст ад сына, датаваны 3 сакавіка.
У Менску затрымалі беларускага Wiki-актывіста Марка Бернштэйна
11.03.2022 16:32
10 сакавіка расейскі прапагандысцкі тэлеграм-канал "Мракоборец" апублікаваў асабістыя дадзеныя Марка і абвінаваціў яго ў парушэнні новага расейскага "закону аб фэйках" з-за ўнясення правак у артыкулы "Вікіпедыі" аб нападзе Расеі на Украіну.
Ад COVID-19 верагодна памерла ў тры разы больш людзей, чым меркавалася
11.03.2022 15:07
Новая справаздача навукоўцаў з'явілася праз два гады пасля таго, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўпершыню аб’явіла аб пандэміі.
Вольга Гарбоўская: Кожны ўкраінец выконвае сваю ролю
11.03.2022 14:13
Грамадская дзяячка, актывістка Вольга Гарбоўская з Украіны распавяла пра бамбёжкі, пра тое, што думаюць звычайны жыхары гарадоў і як аб'ядналіся ўкраінцы, каб захаваць сваю краіну.
Чарговы смяротны прысуд выкананы ў Беларусі
11.03.2022 12:24
У Беларусі выкананы смыротны прысуд Віктару Паўлаву.
Facebook і Instagram дазволяць заклікаць да смерці Лукашэнкі і Пуціна
11.03.2022 11:23
Пасля публікацыі прадстаўнік Meta Эндзі Стоўн удакладніў, што кампанія не прапусціць "заклікі да гвалту супраць расійскіх мірных жыхароў".
Падача электраэнергіі на Чарнобыльскую АЭС вядзецца з тэрыторыі Беларусі?
11.03.2022 10:12
Пра гэта паведамляе Мінэнерга Расеі.
Памёр вядомы перакладчык з Берасця Яўген Бяласін
10.03.2022 22:34
10 сакавіка ў шпіталі, пасля ўскладненняў, выкліканых каронавірусам, на 68 годзе жыцця памёр Яўген Бяласін - беларускі германіст, перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч з Берасця.
Былую выкладчыцу філіфака БДУ арыштавалі на 13 суток
10.03.2022 22:01
Кожынава ўдзельнічала ў запісе відэа выкладчыкаў БДУ супраць гвалту.
У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 7 чалавек
10.03.2022 20:25
Зараз статус палітзняволенага ў краіне маюць 1089 чалавек.
Непаўнагадоваму хлопцу, які ў каментарах заклікаў забіць Лукашэнку, прысудзілі 1,5 гады “хатняй хіміі”
10.03.2022 20:03
У віну 17-гадоваму хлопцу ставяць тое, што з 8 па 11 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале “Борисов-97%” ён пакінуў каментары з заклікамі, якія ў тым ліку мелі гвалтоўны чыннік.
Ліквідавалі „Радзіславу”
10.03.2022 19:48
«Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту.
Суд па справе палітвязня Паўла Вінаградава зрабілі закрытым
10.03.2022 19:27
10 сакавіка ў Менскім абласным судзе пачаўся разгляд справы палітвязня Паўла Вінаградава, якога вінавацяць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130, ч. 2 арт. 367, арт. 342.