fbpx

Грамадства


Блогер Gypsynkov з’ехаў з Беларусі

15.02.2022 22:28

Пра тое, што Міхаіл Цыганкоў здолеў пакінуць Беларусь, паведаміў Андрэй Стрыжак, які напісаў пра блогера: «Яго жарты зноў зможам чуць мы ўсе, а не толькі яго сукамернікі. Што не можа не радаваць».

Праваабаронцу Алеся Капуцкага адпусцілі пасля 60 сутак арышту

15.02.2022 21:08

Алесь быў затрыманы 17 снежня 2021 года і чатыры разы запар зазнаў адміністрацыйны арышт па 15 сутак за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.

Яшчэ 12 чалавек прызнаны палітвязнямі ў Беларусі

15.02.2022 20:19

Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязняў.

У Гародні затрымалі намесніцу старшыні Саюза палякаў у Беларусі Рэнату Дземянчук

15.02.2022 20:09

Трое людзей у зялёнай форме запіхнулі яе ў цёмны бус. Прычына і дэталі затрымання невядомыя.

Вацлаў Арэшка: Павел Жук – вялікая і неад’емная частка гісторыі нашай свабоды

15.02.2022 19:33

У Менску ва ўзросте 65 год памёр прадпрымальнік, выдавец легендарных газетаў "Свабода",  "Наша Свабода", "Навіны" і іншых Павел Жук.

Справу Мікалая Аўтуховіча перадалі ў пракуратуру

15.02.2022 18:15

Дзе, калі і паводле якіх артыкулаў будуць судзіць Мікалая Аўтуховіча, невядома.

Воля Севярынец: Раз на тыдзень Паша тэлефануе

15.02.2022 16:27

Жонка палітзняволенага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца Вольга канстатуе, што лісты ад мужа прыходзяць з затрымкаю на месяц, але раз на тыдзень яны чуюць Паўла.

У Беларусі Андрэя Павука і Маргарыту Ляўчук абвесцілі ў вышук

15.02.2022 15:31

Ляўчук і Павук запісалі шматлікія гумарыстычныя кампазіцыі, многія з якіх прысвечаныя беларускім сілавікам і не толькі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на прэс-канферэнцыю па сітуацыі з галадоўкай Мацкевіча

15.02.2022 15:23

Пра гэта распавёў прэсавы сакратар Цэнтра Беларускай Салідарнасці Антон Жукаў.

Пайшоў з жыцця вядомы журналіст Павел Жук

15.02.2022 13:30

Сёння раніцай пайшоў з жыцця вядомы беларускі журналіст, выдавец легендарных газет “Свабода” і “Навіны” Павел Жук.

СААЗ заклікае краіны Усходняй Еўропы выконваць антыкавідныя меры

15.02.2022 13:12

Ён заклікаў па-ранейшаму пазбягаць закрытых прастор і натоўпаў людзей, насіць маску, выкарыстоўваць экспрэс-тэсты, каб раней выяўляць інфекцыю, і "забяспечыць дастатковую гатоўнасць сістэм аховы здароўя да выкарыстання навукова абгрунтаваных метадаў лячэння".

Філосаф Уладзімір Мацкевіч пачаў сухую галадоўку

15.02.2022 12:55

З сённяшняга дня беларускі філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч пераходзіць на сухую галадоўку і перастае піць нават ваду.

Прыйшлі з ператрусам да мамы стваральніцы Dissidentby

15.02.2022 12:03

Марына Касінерава стварыла сайт, праз які людзі наўпрост дапамагаюць рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем'ям. Сілавікі зранку прыйшлі з вобшукам да Людмілы Насенка ў Бабруйску.

У Менску затрымлівалі актывістаў „Еўрапейскай Беларусі”

14.02.2022 20:07

Леаніда Кулакова і Маю Навумаву адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе правялі гутарку.

Міжнародная танцавальная акцыя супраць гвалту над жанчынамі

14.02.2022 19:25

Мерапрыемства аб'яднала ўдзельнікаў з розных куткоў свету: ад Украіны і Польшчы да ЗША і Вялікабрытаніі.

Палітзняволеную Сафію Малашэвіч змясцілі ў ШІЗА

14.02.2022 19:06

У штрафным ізалятары Сафію будуць утрымліваць да 17 лютага, а ўжо на наступны дзень, 18 лютага, яна будзе святкаваць Дзень народзінаў.

У Менску затрымалі, а пасля адпусцілі Яўгена Батуру

14.02.2022 15:48

Грамадскага актывіста амаль сем гадзін пратрымалі ў Цэнтральным РУУС.

Мікалая Дзядка этапавалі з магілёўскай турмы ў калонію

13.02.2022 19:35

У якую менавіта калонію перавялі актывіста, пакуль невядома.