Грамадства
Затрыманні за каментары на адрас вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан
10.01.2022 20:46
У міліцыі кажуць, што яны пакінулі "цынічныя каментары на адрас міратворцаў", за што і былі затрыманыя.
Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА №1
10.01.2022 19:27
Менскі абласны суд прыгаварыў Марыю Калеснікаву да 11-ці гадоў пазбаўлення волі, адваката Максіма Знака – да 10-ці гадоў.
Жонкі палітвязняў Лосіка і Статкевіча наведалі мужоў у СІЗА
10.01.2022 18:26
Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка, і Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, пабылі на спатканнях з блізкімі ў гомельскім СІЗА-3. Ігар Лосік атрымаў па рашэнні Гомельскага абласнога суду 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Мікалай Статкевіч — 14 у калоніі асаблівага рэжыму.
Расея экстрадавала на радзіму беларуса Падлобнікава
10.01.2022 17:49
Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Міністэрства аховы здароўя пачало рэалізацыю праграмы “95-95-95”
10.01.2022 17:08
Яе мэта, каб у краіне да 2026 года 95% людзей з ВІЧ ведалі пра свой статус, з іх 95% праходзілі адмысловае лячэнне і каб у 95% тэрапія давала станоўчы вынік.
Асуджаных па «справе студэнтаў» змушаюць падпісаць прашэнні аб памілаванні
10.01.2022 16:34
Паводле інфармацыі, якую атрымала ЗБС, умовы адбывання пакарання асуджаным па «справе студэнтаў» у калоніі робяць невыноснымі.
Беларусы Грузіі супраць вайны ў Казахстане
10.01.2022 16:20
Дзясяткі беларусаў, што жывуць у Грузіі, выступілі супраць вайны ў Казахстане. Акцыі адбыліся ў Батумі і Тбілісі.
Чатырох анархістаў абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання
10.01.2022 16:19
Пераслед беларусаў з палітычных матываў не спыняецца.
Стала вядома, за што звольнілі дырэктарку музея Янкі Купалы
10.01.2022 15:20
Дырэктарку музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч звольнілі, бо яна адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па надуманых "палітычных" прычынах.
У Кіеве прайшла акцыя, прысвечаная канфлікту ў Казахстане
10.01.2022 14:17
Арганізатарам падзеі выступіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі Дом ва Украіне”.
Першы прысуд за каментар перастрэлкі Зельцара з КДБ
10.01.2022 13:27
Пра гэта паведаміла Генпракуратура Беларусі.
СК завёў крымінальныя справы па факце абвальвання маста на Нямізе
10.01.2022 12:48
У ведамстве паведамілі, што створана следчая група з ліку супрацоўнікаў Галоўнага і Менскага следчых упраўленняў.
Алесь Бяляцкі не атрымаў святочную пасылку з Бярозы
10.01.2022 12:33
Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, палітвязень Алесь Бяляцкі, які ўжо паўгады…
Новы мост на Нямізе пабудуюць мінімум за тры месяцы
10.01.2022 11:44
Праектаванне і будаўніцтва будзе весціся паралельна.
На Берасцейшчыне падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі
09.01.2022 22:42
Тарыфы прымяняюцца ў выпадках, прадугледжаных жыллёвым заканадаўствам.
Святлана Алексіевіч: Беларускім Гавэлам маглі б стаць і Калеснікава, і Ціханоўская, і Бабарыка
09.01.2022 21:19
Алексіевіч паразважала пра памылкі, якія дапусціла Каардынацыйная рада ў жніўні 2020 году, філасофію Лукашэнкі, сваю новую любоў да беларусаў, пра герояў будучай кнігі і аб тым, чым у выніку скончыцца беларуская рэвалюцыя.
У Гародні затрымалі стаматолага Аляксандра Тураева
09.01.2022 19:50
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-каналах.
У БДУ адкрыюць новую спецыяльнасць
09.01.2022 15:17
Яна разлічана на тых, хто марыць працаваць у турыстычнай індустрыі.