fbpx

Грамадства


У Берасцейскай вобласці налічваецца 218 палітвязняў

08.01.2022 15:40

Гэта пятая частка ад усёй колькасці палітвязняў па краіне.

Высланага з Беларусі кубінца, які ўдзельнічаў у пратэстах, эвакуявалі ў Літву

08.01.2022 14:51

Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў, тут у яго сям’я і трое дзяцей. Ён свабодна размаўляе на расейскай мове. Працаваў графічным дызайнерам. Яго затрымалі летась 11 лістапада пасля ўдзелу ў маршы.

Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую турму

08.01.2022 13:16

Дагэтуль яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання.

У ЗША адзначылі Каляды з зоркай, казой і лявоніхай

08.01.2022 12:19

У штаце Мінесота адсвяткавалі Каляды ў лепшых беларускіх традыцыях: з песнямі і танцамі.

У Менску на Нямізе абвалілася частка пешаходнага моста

08.01.2022 11:18

Здарэнне адбылося глыбокай ноччу.

За 2021 год па палітычных справах у Беларусі асудзілі 1285 чалавек

06.01.2022 20:10

Самыя рэпрэсіўныя суддзі Беларусі за мінулы год выявіліся ў Берасці: на першым месцы Яўген Брэган (не менш 38 палітычных выракаў), за ім Вера Філонік (не менш 36).

Ігар Палынскі: Спадзяюся наступныя Каляды адзначыць дома ў Беларусі

06.01.2022 18:33

Госць каляднага вечару на Рацыі - музыка і журналіст Ігар Палынскі.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Берасцейшчыны падвялі вынікі 2021 года

06.01.2022 17:56

Больш за 380 чалавек - столькі жыхароў Берасцейшчыны за мінулы 2021 год прыцягваліся да крымінальных палітычна матываваных справаў.

Таццяну Тарасевіч папярэдзілі ў пракуратуры

06.01.2022 17:24

У пракуратуру была выклікана павесткай назіральніца за выбарамі 2020 года ад Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч.

Самая вядомая падзея з біблейскай гісторыі

06.01.2022 17:04

Другі год запар Раство праваслаўныя вернікі адзначаць ва ўмовах пандэміі, таму на днях іерархі царквы заклікалі не забывацца на санітарна-эпідэміялагічныя правілы.

Віншаванне са святам Раства Хрыстовага ад архіепіскапа Антонія

06.01.2022 15:20

Са святам Раства Хрыстовага віншуе вернікаў праваслаўнай царквы архіяпіскап Антоній.

Улада працягвае звальняць нелаяльных настаўнікаў

06.01.2022 14:28

Рэжым паказаў, што яго не цікавяць вынікі працы, прафесіяналізм работнікаў, яго цікавіць толькі адданасць дыктатару.

Сваякі загінулага Дзмітрыя Усхопава з’ехалі з Беларусі

06.01.2022 10:50

Сваякі Дзмітрыя Усхопава, які загінуў пасля затрымання сілавікамі ў Рэчыцы, пакінулі Беларусь.

Калегі аднавілі доступ да «Беларусского журнала» – медыя, якое выдаваў Андрэй Аляксандраў

05.01.2022 21:35

З 2014 года ў «Беларуским журнале» выходзілі аналітычныя артыкулы і агляды, друкаваліся меркаванні лідараў думак, палітолагаў, эканамістаў і культуролагаў.

Скончыў жыццё самагубствам зняволены Дзмітрый Дудойць

05.01.2022 20:07

Дзмітрый — жыхар Смаргоні, асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пад пастом апазіцыянеркі Вольгі Карач.

У Менску развіталіся з прафесарам Адамам Мальдзісам

05.01.2022 16:44

Пахавальную імшу па выбітным беларусе праводзіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Вольга Івашына: Муж адчувае сябе добра

05.01.2022 16:27

Вольга канстатуе, што больш за 100 дзён сям´я не атрымлівае лістоў ад Дзяніса і сувязь з ім толькі праз адваката, які мае падпіску аб неразгалошванні справы.

Суд над журналістам Аляксандрам Івуліным прызначаны на 17 студзеня

05.01.2022 16:00

Івуліна вінавацяць у арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады.