fbpx

Грамадства


Палітзняволенага рок-музыку Ігара Банцэра з «хіміі» пераводзяць у калонію

29.09.2021 19:07

Рашэнне аб пераводзе прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску 29 верасня. Банцэру прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калоніі агульнага рэжыму.

Міністэрства інфармацыі патлумачыла, чаму быў заблакаваны сайт «Камсамольскай праўды»

29.09.2021 18:38

Тым часам Рэдакцыя «Камсамольскай праўды ў Беларусі» заявіла пра тое, што не атрымлівала афіцыйнага ўведамлення пра блакаванне свайго сайта kp.by.

Справа Прахарэнкі: 23 пацярпелыя, абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах

29.09.2021 18:38

Сам абвінавачаны ў судзе не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго, пасля збіцця, заўважаныя панічныя атакі.

Пенсіянерка Алена Гнаўк зноў падазраваная па крымінальнай справе

29.09.2021 16:45

Пенсіянерку Алену Гнаўк з вёскі Ткачы Пружанскага раёну падазраюць у арганізацыі званка з пагрозамі пракурору Міхаілу Булыгіну.

Ці ліквідуюць улады ТБМ?

29.09.2021 16:44

Скарга Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны праз Вярхоўны суд на Міністэрства юстыцыі з-за вынесенага сёлета папярэджання незадаволеная.

За год па „палітычных” артыкулах асудзілі 945 чалавек

29.09.2021 16:20

Роўна год таму, 29 верасня 2020 года, ў Беларусі быў вынесены першы палітычна матываваны прысуд за падзеі, звязаныя з прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй.

Жонцы Мікалая Статкевіча чарговы раз адмовілі ў сустрэчы з мужам

29.09.2021 11:29

Пра гэта Марына Адамовіч паведаміла ў сацыяльных сетках.

У Расеі і Румыніі — рэкордны рост захворвання на COVID-19

28.09.2021 22:40

У Расеі зафіксаваны новы максімум смяротнасці ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу. Паводле стану на раніцу 28 верасня за суткі ад хваробы памерлі 852 чалавекі.

На «Нафтане» адбыўся пажар

28.09.2021 22:16

Факельнае гарэнне дасягнула адзнакі +3 метры. На месцы працавалі падраздзяленні МНС. У выніку пажар быў лакалізаваны.

Жыхара Гомеля асудзілі за садраны дзяржаўны сцяг

28.09.2021 21:57

28 верасня суд Савецкага раёну Гомеля пакараў мясцовага жыхара Вячаслава Савічава годам пазбаўлення волі за «здзек з дзяржаўнага сімвала».

У Менску мужчына з паляўнічай зброі застрэліў супрацоўніка КДБ, яго забілі ў адказ

28.09.2021 20:41

Стала вядома, хто страляў у кэдэбэшніка: 32-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр.

Алена Анісім: На судовы разгляд уплываюць знешнія фактары

28.09.2021 19:57

У Вярхоўным судзе адбылося чарговае паседжанне па ліквідацыі Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

У Наваполацку зноў затрымлівалі рабочых

28.09.2021 19:17

Затрымалі Дзмітрыя Кайро — электраманцёра заводу «Палімір» і Сяргея Плігаўку машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан». У абодвух прайшлі ператрусы па месцы жыхарства.

Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра затрыманне беларускага бізнесмена Віталя Сініцкага

28.09.2021 18:16

Прадпрымальніку належаць бізнэс-цэнтры "Вална", "Цівалі", "Тытан", "Трум" і іншыя.

Наталлю Хершэ пераводзяць у мужчынскую магілёўскую турму

28.09.2021 17:30

Брат палітзняволенай атрымаў ліст, дзе яна піша, што з жаночай калоніі яе пераводзяць у магілёўскую турму.

Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год

28.09.2021 17:08

Кандыдата гістарычных навук Віктара Якубава звольнілі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта за тое, што сядзеў на сутках. У гэты час яму паставілі прагул.

Pfizer і Moderna прагназуюць, што свет вернецца да звыклага жыцця праз год

28.09.2021 14:28

Тым не менш, магчыма, прышчэпкі ад COVID-19 трэба будзе рабіць штогод, заявіў Альбэрт Бурла ў інтэрв'ю ABC News.

У Берасці судзяць восьмую партыю па „справе карагодаў”

28.09.2021 13:42

На гэты раз шэсць чалавек выступаюць абвінавачанымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).