Грамадства
15 сутак – за фотаздымак бел-чырвона-белага сцяга
16.09.2023 20:05
Згодна з пратаколам, работнік міліцыі падчас агляду тэлефона, які належаў Мікалаю Юрчанку, выявіў ягоную выяву ў ваеннай касцы, а ніжэй выяву бел-чырвона-белага сцяга з гербам «Пагоня». Яны былі размешчаны ўладальнікам у Дзень беларускай вайсковай славы.
У Віцебскай вобласці ўзмацнілі кіраўнічую „вертыкаль” у сферы культуры
16.09.2023 16:39
Рашэннямі раённых выканаўчых камітэтаў утвораны дадатковыя кіраўнічыя адзінкі - "Сектар культуры". Гэтая кіраўнічая структура выведзена з Аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, набыла сваё самастойнае бюджэтнае фінансаванне і сферу дзейнасці.
Палітзняволенага Рыгора Кастусёва зноў адправілі ў ШІЗА
16.09.2023 15:37
Рыгора Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем — у палітыка выявілі анкалагічнае захворванне.
Марыну Золатаву перавялі ў гомельскую калонію
16.09.2023 13:32
Яе абвінавачвалі ў «Распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».
На Берасцейшчыне 278 палітвязняў
16.09.2023 12:43
У параўнанні з мінулым месяцам лічба значна падрасла.
У Гародні затрымліваюць ініцыятараў стварэння палітычнай партыі «Разам»
15.09.2023 21:43
Напачатку верасня ў Гародні быў затрыманы яшчэ адзін мужчына, якога сілавікі таксама абвінавацілі ў датычнасці да стварэння гэтай партыі.
Былога міліцыянта затрымалі на мяжы па вяртанні з Польшчы і асудзілі на 8 гадоў калоніі
15.09.2023 18:35
Кірыл з 2007 года працаваў у міліцыі, адкуль звольніўся ў жніўні 2020 года і перайшоў працаваць у сферу IT.
Сілавікам у Беларусі хочуць дазволіць затрымліваць грамадзян на 20 дзён без прычыны
15.09.2023 17:19
Цяпер сілавікі ў Беларусі могуць трымаць людзей без выбару меры стрымання цягам трох дзён (72 гадзіны), а чалавека, якому не выставілі абвінавачвання, – 10 дзён.
Вольга Павук: Мой беларускі пашпарт закончыўся, але няма асаблівай праблемы
15.09.2023 17:06
Блогерка Вольга Павук лічыць, што без беларускага пашпарта стала жыць лягчэй. У грумадскай дзяячкі тэрмін дзеяння беларускага дакумента скончыўся 1 красавіка. Новы пашпарт яна не рабіла.
Ад палітзняволенага Уладзіміра Гундара няма ніякіх звестах ужо 42 дні
15.09.2023 13:35
З вялікімі цяжкасцямі родным удалося датэлефанавацца да прыёмнай Бабруйскай калоніі, дзе зараз ён адбывае пакаранне, кажуць родныя:
Раман Кісляк: “Карагодная справа” – самая маштабная па рэпрэсіях
15.09.2023 12:17
У сярэдзіне верасня 2020 года ў Берасці адбылася масавая акцыя, якая вядома зараз у новай гісторыі Беларусі як “карагодная справа”.
Форум „Беларускі актывізм у выгнанні”: Пытанне бяспекі актуальнае для нас у любой краіне
15.09.2023 09:23
У межах анлайн-форуму „Беларускі актывізм у выгнанні" адбылася сустрэча "Асаблівасці работы беларускіх ініцыятыў у выгнанні".
Менчуку за данаты агулам прызначылі 9,5 гадоў калоніі
14.09.2023 21:38
У судзе Першамайскага раёна Менска 12 верасня другі раз за тры месяцы асудзілі палітзняволенага менчука Мікалая Васілевіча. Цяпер яго абвінавацілі ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці».
Палітзняволенага журналіста Аляксандра Манцэвіча пачнуць судзіць 27 верасня
14.09.2023 21:06
Аляксандр быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме.
Прапагандысты хочуць абмежаваць палітвязням выезд за мяжу пасля адбыцця тэрміну
14.09.2023 14:18
Пра нагляд за былымі палітвязнямі праўладны эксперт Аляксей Дзермант разважаў у эфіры прапагандыста Рыгора Азаронка.
Пра трактары для вайскоўцаў
14.09.2023 13:13
Вайсковым аташэ з Афрыкі падчас азнаямленчага візіту паказалі ўзоры трактароў і прапанавалі паездзіць на сельскагаспадарчых машынах.
Паўтара гады калоніі агульнага рэжыму прысудзіў глыбоцкі суд фітнес-трэнеру і бодзібілдару Аляксандру Шарабайку
14.09.2023 12:06
Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара судзіў у Глыбокім два дні, 13-14 верасня, суддзя Андрэй Тарасевіч.
Андрэй Шарэнда: Кожны раз адміністрацыя проста нахабна хлусіць
14.09.2023 12:01
Пад рознымі надуманымі адгаворкамі для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк і далей не прымаюць перадачы.