fbpx

Грамадства


У Берасці каля 25 тысяч чалавек атрымалі вакцыну супраць COVID-19

16.06.2021 18:37

Адпаведныя дадзеныя былі агучаныя прадстаўнікамі выканаўчай улады.

Золатава: Tut.by нікуды не знікне, калектыў працягвае працаваць

16.06.2021 17:27

Галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава дала першае інтэрв'ю праз лісты з СІЗА.

Стала вядома, колькі чалавек будуць здаваць па-беларуску ЦТ па матэматыцы

16.06.2021 16:44

Сёння, 16 чэрвеня, у Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставанне.

Супрацоўніка банка затрымалі за „зліў” персанальных дадзеных сілавікоў

16.06.2021 16:15

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Афіцыйная колькасць ахвяр COVID-19 у Беларусі перавысіла 3 тысячы чалавек

16.06.2021 15:54

З бальніц выпісаныя 964 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

135 чалавек – ужо столькі палітвязняў на Берасцейшчыне

16.06.2021 15:47

Да палітвязняў на Берасцейшчыне прызнаныя наступныя асобы: Алег Кулеша, Віталь Літвін, Глеб Раманаў, Аляксандр Цімафееў, Вячыслаў Трафімук і Данііл Хабавец.

У Гомелі затрымалі Аліну Бірукову

16.06.2021 14:51

Гамяльчанку Аліну Бірукову затрымалі ў дзень народзінаў яе мужа, фатографа Юрыя Бірукова. Дома Аліну чакае двухгадовае дзіця.

Журналістка Наста Захарэвіч атрымала палітычны прытулак

16.06.2021 14:41

Пра гэта журналістка паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках.

Праваабаронцы патрабуюць спыніць катаванні зняволенага Арцёма Анішчука

16.06.2021 14:23

Праваабаронцы таксама патрабуюць пачаць эфектыўнае расследаванне ўсіх фактаў катаванняў у дачыненні да Анішчука з боку службовых асоб ПК № 15 і адхіліць іх ад пасад на перыяд следства.

Чарговая камунальная катастрофа: увесь Барысаў застаўся без вады

16.06.2021 13:48

Аварыя здарылася сёння ў 9:05. Адбыўся прарыў вадаправода. Цяпер спецыялісты займаюцца ліквідацыяй праблемы.

Суд над Ціханоўскім, Статкевічам і Лосікам пачнецца на наступным тыдні

16.06.2021 13:27

Справа Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка будзе разглядацца ў гомельскім СІЗА № 3 на закрытым судовым пасяджэнні.

Мікалай Дзядок абраны «Выбітным чалавекам года ЕГУ»

16.06.2021 12:53

Актывіста анархісцкага руху, блогера Мікалая Дзядка пачнуць судзіць 29 чэрвеня ў Менскім гарадскім судзе. Вінаватым ён сябе не прызнае, паказанняў падчас следства не даваў.

З верасня ў школы вернуцца «ваенрукі»

16.06.2021 11:43

Улады распрацавалі праграму патрыятычнага выхавання насельніцтва і ствараюць Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання.

Падатковая хоча спагнаць грошы з удавы Тарайкоўскага

16.06.2021 11:31

Удаве забітага сілавікамі 10 жніўня Аляксандра Тарайкоўскага падаткавікі выставілі рахунак на 11 тысяч рублёў.

На волю выйшаў журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто

16.06.2021 11:02

Ён атрымаў 15 сутак арышту за бел-чырвоны шалік, які ляжаў у аўтамабілі.

Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту неадкладна патрэбная шпіталізацыя

16.06.2021 09:09

У жодзінскім СІЗА палітвязень захварэў на ковід-19. Некалькі дзён таму ён здолеў перадаць гэтую навіну праз іншых арыштантаў.

Генпракуратура пачала чарговую крымінальную справу за здзек са сцяга

15.06.2021 21:25

Падобна на тое, што ў дачыненні да опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук.

Суд над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам і іншымі фігурантамі справы будзе закрытым

15.06.2021 20:42

Пра гэта паведаміў адвакат Дзмітрый Лепрэтар.