fbpx

Грамадства


Марш годнасці і справядлівасці ў Вільні

10.08.2023 11:51

Ён быў прысвечаны трэцяй гадавіне пачатку масавых пратэстаў у Беларусі пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах і распачатага рэжымам гвалту.

Батумскія беларусы ўзгадалі падзеі 2020 году

10.08.2023 10:57

Больш за сотню беларусаў, што жывуць у грузінскім Батумі, прынялі ўдзел у акцыі — перформансе на Плошчы Еўропы

Успаміны 9-га жніўня 2020: Камісія так баялася, што да нас прыехаў АМАП

10.08.2023 09:57

9-га жніўня 2020-га года жыцці многіх беларусаў кардынальна змяніліся. Адбыліся выбары – пачаліся пратэсты. І змаганне ўсё яшчэ працягваецца.

Рада БНР заклікала рыхтаваць сілы для далейшага змагання

10.08.2023 08:53

Як адзначаецца ў заяве, прага беларусаў да свабоды і дэмакратыі яскрава выявілася ў масавых дэманстрацыях супраць дыктатарскага рэжыму, якіх Беларусь не бачыла за ўсю сваю папярэднюю гісторыю.

Вызначаная дата суда па справе сына Анатоля Лябедзькі

10.08.2023 08:22

Яму інкрымінуюць «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Яшчэ адзін салдат тэрміновай службы cкончыў самагубствам

09.08.2023 21:11

Уначы 4 жніўня паблізу памежнай заставы «Тушэмля» знойдзена цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду. Радавы 2002 года нараджэння быў прызваны ў красавіку 2023 года і праходзіў тэрміновую службу ў Гарадзенскай пагранічнай групе.

Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача

09.08.2023 21:03

Анатоля Пугача затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.

Мікалай Маслоўскі: У 4-мясцовай камеры сядзелі 16-18 чалавек

09.08.2023 19:48

"Госць Рацыі" блогер Мікалай Маслоўскі.

Юрась Дзяшук: Гэта было вельмі цікава. Такі драйв быў

09.08.2023 19:02

Тры гады, як пачаліся буйныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі. У дзясятках гарадоў Еўропы і свету сёння прайшлі акцыі, прысвечаныя гэтым падзеям.

Сяргей Бяспалаў: Трэба ўсёй грамадою вельмі шмат папрацаваць для вольнай Беларусі

09.08.2023 18:03

Першы праект Сяргея Бяспалава называўся «Мая краіна Беларусь», цяпер мае і іншыя праекты.

55-гадовага жыхара Верцялішак асудзілі да двух гадоў калоніі

09.08.2023 16:42

Аляксандр Бірэта мусіць таксама выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Пацярпелая супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.

ГУБАЗіК затрымаў беларуса за тое, што ён у World of Tanks размясціў «Пагоню» на танку

09.08.2023 15:44

Пра затрыманне паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Пачынаецца суд над былым выканаўчым дырэктарам «Беларусбанка» Анатолем Багавіком і ягонай жонкай

09.08.2023 15:40

Сужэнцаў затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Мікола Папека: Мы пераканаліся, што Беларусь немагчыма без беларускай мовы

09.08.2023 15:16

За мінулыя тры гады да беларускай мовы далучыліся тысячы беларусаў. Асабліва гэта заўважна па жыцці беларускіх дыяспар у замежжы. Практычна ў кожным больш менш значным горадзе Польшчы, Літвы і Грузіі з'явіліся курсы беларускай мовы.

Сезон нарыхтоўкі дзікаросаў дадае праблем не толькі ратавальнікам

09.08.2023 14:04

Турботы ёсць і ў медыкаў у сувязі з павелічэннем колькасці атручванняў.

У Беларусі перастаў адкрывацца папулярны літоўскі сайт Delfi

09.08.2023 13:41

Пры спробе загрузіць старонку на некаторых прыладах з'яўляецца надпіс, што доступ абмежаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі.

Больш за тры тысячы беларусаў рэпрэсавана за мірныя пратэсты 2020 года

09.08.2023 12:18

Мінімум 3 645 беларусаў за тры гады пасля выбараў 2020-га  прайшлі праз крымінальны пераслед за свае перакананні і палітычныя погляды.

За каментары трохгадовай даўніны затрыманы Яўген Горбач

09.08.2023 11:17

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчына пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.