fbpx

Грамадства


У Гародні затрымалі мужчыну, які пакінуў больш за 400 каментароў у Telegram-каналах

27.06.2023 13:53

На «пакаяльным відэа» мужчына распавёў, што абразіў супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых дзяржструктур.

Супраць палітвязня Аляксея Камароўскага пачалі новую крымінальную справу

27.06.2023 11:41

У Менску 21 сакавіка Аляксея асудзілі да 4 гадоў калоніі. Мужчыну абвінавацілі ў спробе збіць даішніка падчас пратэстаў. Цяпер супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 369 КК (Абраза міліцыянта) — Аляксей нібыта пакінуў абразлівы каментар у чаце.

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі «РДК» і «Легіёна „Свабода Расіі”»

27.06.2023 10:36

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Заводскага раёну Менска 16 чэрвеня.

Вадзім Шышко: ТБМ і саму мову рэжым Лукашэнкі не знішчыць!

27.06.2023 09:24

"Госць Рацыі" - сябра суполкі Таварыства беларускай мовы ў Лодзі Вадзім Шышко.

Якія навіны даходзяць ад Марыны Золатавай

26.06.2023 18:10

Марына добра трымаецца ў ізалятары – кажуць суразмоўцы.

У школах у Менску ўводзяць элементы ўніформы для настаўнікаў

26.06.2023 16:46

Пра гэта заявіў старшыня камітэта па пытаннях адукацыі сталічнага выканкама Андрэй Стрыгельскі.

Каштоўнасці пратэсных беларусаў: «Супраць» смяротнага пакарання і дыктатуры ды «за» – Балта-Чарнаморскі саюз і ЕЗ

26.06.2023 15:39

Ініцыятыва «Народнае апытанне» прадставіла вынікі апытання беларусаў з пратэснымі настроямі.

Прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Дзмітрыеву пакінулі без змен

26.06.2023 14:03

Цяпер Андрэя Дзмітрыева павінны перавесці ў калонію. Ён са студзеня бягучага года знаходзіцца ў СІЗА-1 Менска. За час зняволення палітык страціў маці, на пахаванне яго не пусцілі.

Збор ваеннаабавязаных на месяц аб’явілі ў Салігорскім раёне

26.06.2023 13:21

Таксама ў раёне сфарміруюць атрад народнага апалчэння. Збор завершыцца камандна-штабным вучэннем з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна.

У Магілёве будуць судзіць былога памочніка пракурора Глускага раёна

26.06.2023 11:30

Канстанціна Прытуленку абвінавачваюць у распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы і незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

Былая палітзняволеная керамістка Наталля Карнеева з’ехала з Беларусі

26.06.2023 08:57

Пра гэта жанчына напісала ў сябе ў Instagram.

Сёння спаўняецца тры гады, як блогер і журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі

25.06.2023 21:31

Суддзя Мікалай Доля прысудзіў Ігару Лосіку 15 гадоў зняволення.

Экс-журналіста пула Лукашэнкі перавялі ў калонію ў Івацэвічах

25.06.2023 21:24

Гэта помста за тое, што ў 2020-м журналіст адвярнуўся ад уладаў.

Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі Ордэнам Жалезнага рыцара

25.06.2023 20:15

Гэта першае вядомае прысуджэнне ўзнагароды з 1952 года. Ордэн Жалезнага рыцара - вышэйшая ваенная ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі.

Этап Паліны Шарэнды-Панасюк цягнуўся 18 сутак

25.06.2023 19:49

Cтала вядома, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк дастаўлена ў СІЗА №1, на так званую «Валадарку».

Музыкі гурта Irdorath з’ехалі з Беларусі і знаходзяцца ў бяспецы

25.06.2023 17:01

Уладзіміра і Надзею Калачоў асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі. У красавіку яны выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Таццяна Малашчанка: Яны хочуць яго проста дабіць

25.06.2023 11:53

"Госця Рацыі" распавяла пра аднаго з лідараў дэмакратычнага руху - Паўла Севярынца.

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавезлі на Валадарку

25.06.2023 08:42

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк цягам 18 сутак перавозілі з Гомельскай жаночай калоніі, што каля Рэчыцы, у СІЗА №1 на Валадарцы.