Культура
Выстава Паўла Татарнікава ў Гародні
27.01.2022 17:12
Мастацкая галерэя «400 квадратаў» у Гародні запрашае на рэтраспектыўную выставу мастака Паўла Татарнікава, прымеркаванай да яго 50-годдзя.
З’явіўся аўтарскі сайт Паўла Севярынца
27.01.2022 16:52
Для тых, хто хоча атрымаць кнігі Паўла Севярынца, на сайце ёсць спасылкі на інтэрнет-краму, дзе можна іх набыць.
Беларусы пачынаюць падрыхтоўку да Дня роднай мовы
26.01.2022 20:33
З’явіўся чацвёрты электронны выпуск газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар выдання Станіслаў Суднік у перадавым артыкуле “Набліжаецца Дзень роднай мовы” нагадаў, што 21 лютага беларусы будуць пісаць 15-ю Агульнанацыянальную дыктоўку.
«Невераемныя дваццатыя»: літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец
26.01.2022 20:11
Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец. Тэма сустрэчы — беларуская літаратура 1920-х гадоў.
Паштовы канверт, прысвечаны Оршы
26.01.2022 19:37
26 студзеня Белпошта выпусціла ў абарачэнне паштовы канверт з арыгінальнай…
Выстава да 190-годдзя «Пана Тадэвуша» ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры
26.01.2022 16:36
Выстава прымеркавана да 190-годдзя з дня стварэння велічнай эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Шляхецкая гісторыя 1811-1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам».
Партал Onliner запусціў беларускамоўную старонку
25.01.2022 22:07
Партал абвясціў, што ў 2022 годзе вырашыў пашырыць беларускамоўны кантэнт. «Узбагачайце свой слоўнікавы запас i атрымлівайце асалоду ад роднай мовы», — гаворыцца ў анонсе.
Выстава да стагоддзя Інбелкульта ў Нацыянальнай бібліятэцы
25.01.2022 16:17
На выставе экспануецца каля 150 выданняў, асноўную іх частку складаюць выданні Інбелкульта: «Беларуская навуковая тэрміналогія», «Беларускі архіў» і інш.
Да 100-годдзя Сцяпана Александровіча
24.01.2022 15:35
Выстава “Пуцявіны роднага слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Сцяпана Александровіча, створана на падставе экспанатаў з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў сямейным архіве Александровічаў.
У Пружанах адкрылі надмагільны помнік Васілю Сёмуху
24.01.2022 14:25
Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Алесь Шаціла.
Беларускае дакументальнае кіно завітала ў Бельск Падляшскі
24.01.2022 10:09
У новым кінатэатры была магчымасць паглядзець два фільма аўтарства Зоі Катовіч і Максіма Шведа пад назвамі: “Парад планет” і “Беларусь: маршрут перабудаваны”.
Зміцер Вайцюшкевіч з канцэртам у Варшаве
23.01.2022 21:07
Акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча абудзецца ў Беларускім Хабе ў Варшаве (pl. Konstytucji, 6) 26 студзеня.
Уладальнікі крамы беларускай сімволікі распавялі падрабязнасці яе закрыцця
23.01.2022 19:10
У Гародні, на вуліцы Кірава 3, была крама "Адметнасць". Адчынілася ў 2018 годзе, там можна было набыць адзенне, сувеніры, рэчы для дому, усё з беларускай сімволікай. Чаму была, чаму ў мінулым часе? Патлумачаць гаспадары "Адметнасці" Сяргей і Вольга Верамеенкі.
Вечар паэзіі… і дзеруноў
22.01.2022 10:55
Дэмакратычны “Паэтычны вечар” прайшоў у кіеўскім арт-пабе. Маладыя ўкраінскія артысты чыталі вершы пра каханне, спявалі душэўныя кампазіцыі, а таксама наладжвалі з публікай прыемныя стасункі.
Таццяна Астроўская: Васіль Быкаў сваёй прамовай «перагнаў» Салжаніцына і Сахарава
22.01.2022 10:17
Беларускі Калегіюм распачаў анлайн-курс для ўсіх ахвотных “Глабальная гісторыя беларускага самвыдату”.
Звольнены дырэктар ТЮГа Уладзімір Савіцкі
21.01.2022 20:42
Беларуская рада культуры адзначае, што «маюць месца звальненні кіраўнікоў і іншых мінскіх тэатраў», але ім прозвішчы пакуль не называліся.
Таццяна Вадалажская: Кампанію падтрымкі мы назвалі „Філосаф у турме”
21.01.2022 17:18
Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча вывучаюць на прадмет наяўнасці ў іх распальвання варожасці. Хутка будзе паўгода як метадолаг знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску.
Міністр Маркевіч знішчае беларускую культуру
21.01.2022 14:45
Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч прызнаўся на “дыялогавай пляцоўцы” у Стоўбцах, што ў беларускай культуры праводзяцца кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах. Ужо звольнена з працы больш за 300 чалавек. “Аптымізавана” больш за 1611 штатных адзінак у культуры. Міністр Маркевіч таксама сёлета плануе закрыць у Беларусі 5 дзяржаўных тэатраў: у Слоніме, два ў Маладзечна, у Мазыры і ў Бабруйску.