Культура
Неўзабаве Беларускаму радыё споўніцца 95 гадоў
20.12.2019 12:44
Гэтую дату ў краіне адзначаць шэрагам імпрэз. Першая з іх адбылася ў сталіцы - у Музеі Янкі Купалы.
Стартуе літаратурны фестываль “Бязмежжа”
20.12.2019 11:27
Літаратурны семінар, які збірае літаратараў з абодвух бакоў беларуска-польскай мяжы, пройдзе 22-і раз у аграсядзібе Бора-Здруй.
У Сянне ўзводзяць новы касцёл па ўзоры знішчанага храма
20.12.2019 10:44
Касцёл Святой Тройцы, пабудаваны ў 18-м стагоддзі, доўгія гады быў архітэктурнай адметнасцю мястэчка.
Гісторыка-краязнаўчы сайт “Павет” працуе 20 гадоў
19.12.2019 17:04
Яго кіраўніком з’яўляецца гісторык, краязнавец і пісьменнік Леанід Лаўрэш з Ліды.
«Галерэю Ў» закрываюць?
19.12.2019 16:55
У Менску праходзіць аўкцыён, на які выставілі будынак па вуліцы Кастрычніцкая, 19. Калі яго прададуць, галерэю мастацтваў Ў могуць выселіць.
MietNakcis: калядная вечарына
19.12.2019 13:38
У другой палове вечарыны калядных песень запяюць гурты Dainava, Горынь, VolArt.
“Арт-сядзіба” адсвяткавала сваё 8-годдзе
19.12.2019 11:05
Сёлета была запачаткавана прэмія “Арт-сядзібы”, і ў дзень яе народзінаў былі ўзнагароджаныя 10 самых выбітных культурніцкіх ініцыятываў.
На конкурс ужо паступіла 12 макетаў помніка Канстанціну Астрожскаму
18.12.2019 21:35
У Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей ад беларускіх скульптараў паступаюць макеты будучых помнікаў Канстанціну Астрожскаму (1460-1530).
Макей: Значныя гістарычныя фігуры нельга дзяліць паміж краінамі
18.12.2019 20:36
Уладзімір Макей: "Не трэба дзяліць, прысвойваць і Станіслава Манюшку, і Адама Міцкевіча, і Кастуся Каліноўскага некаму аднаму. Яны нашы, агульныя, належаць усім нашым краінам."
Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”
18.12.2019 20:12
Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае дзетак і дарослых на бясплатны калядны фэст-мюзікл “А што было б, калі…”, які адбудзецца ў Менску 22 снежня.
Выстава Канстанціна Борына ў AvaKave
18.12.2019 15:53
Першая персанальная выстава гарадзенскага мастака Канстанціна Борына адкрылася ў мастацкай прасторы кавярні AvaKava.
У Беларускага саюза мастакоў – новы старшыня
18.12.2019 10:22
ХХІІІ з'езд Беларускага саюза мастакоў прайшоў у аўторак, 17 снежня, у Палацы мастацтва ў Менску.
“І першым паказаўся Каліноўскі” – аўтограф-сесія кнігі
18.12.2019 09:51
Даследчык гісторыі беларускай літаратуры Язэп Янушкевіч правёў аўтограф-сесію сваёй новай кнігі, прысвечанай спадчыне Кастуся Каліноўскага і знаходцы парэшткаў паўстанцаў.
Адкрыццё выставы „Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…”
17.12.2019 20:40
Выстава прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Пінск перадае Лідзе эстафету культурнай сталіцы Беларусі
17.12.2019 15:14
У пятніцу, 20-га снежня, ў Гарадскім доме культуры пройдзе ўрачыстае падсумаванне вынікаў рэспубліканскай акцыі.
Да 95-годдзя беларускага кіно
17.12.2019 13:11
«Госць Рацыі» - беларускі рэжысёр, пісьменнік, даследчык кіно Уладзімір Арлоў.
Юбілейны выпуск “Ратушы” прэзентавалі ў Віцебску
17.12.2019 10:05
«Ратуша» – гэта літаратурны альманах, дзе друкуюцца творы літаратараў з рэгіёну.
“Калядны стол. Некулінарная кніга” – прэзентацыя ў Менску
17.12.2019 09:21
У Менскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна напярэдадні Калядаў прэзентавалі кніжку Зараславы Камінскай .