Культура


«Поўня» Міхася Андрасюка

15.03.2019 10:37

Новую кнігу мастацкай прозы беларускага пісьменніка Міхася Андрасюка прэзентавалі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Да 100-годдзя „Маладняка”

15.03.2019 09:17

Шэраг галоўных культурніцкіх устаноў Беларусі ўклалі пагадненне пра сумеснае святкаванне 100-годдзя ўтварэння літаратурнага таварыства “Маладняк”.

Слонімская кафля, канец XIX стагоддзя

14.03.2019 22:01

У мінулыя стагоддзі Слонімшчына заўсёды славілася кафельнымі заводамі і фабрыкамі. Слонімскія і альбярцінскія кафлі ўпрыгожвалі палацы Сапегаў, Агінскіх, Пуслоўскіх, Слізьняў...

У Гародні з’явілася бібліятэчка альманаху „Новы Замак”

14.03.2019 16:20

Першай кнігай серыі стаў зборнік Самсона Пярловіча - паэта, ахвяры сталінізму, беларускага патрыёта з Наваградка - "Такі непаўторны сусвет".

Сузаснавальнік «Песняроў» выпусціў аўтабіяграфію

14.03.2019 14:22

Уладзіслаў Місевіч быў удзельнікам ансамбля «Песняры» з першых дзён у канцы 60-х да расколу ў канцы 1998 года.

Паліна Рэспубліка пераспявала  «Мокрыя кросы» Цімы Беларускіх

14.03.2019 13:03

Дзяўчына не проста пераспявала кампазіцыю, а зрабіла гэта па-беларуску. Атрымалася файна!

Новая кніга Міхася Андрасюка – першая прамоцыя

14.03.2019 08:25

Музей і асяродак культуры ў Гайнаўцы запрашае на прэзентацыю новай кнігі Міхася Андрасюка "Поўня".

Адкрыццё выставы “Сальвадор Далі” ў Менску

13.03.2019 22:29

У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 твораў скульптуры, графікі, ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаныя адным з найбуйнейшых мастакоў ХХ стагоддзя.

16 траўня ў Менску адбудзецца канцэрт гурта МУТНАЕВОКА

13.03.2019 19:56

Гэта менскі пост-гранж, які здаўна вядомы слухачу сваімі жывымі выступамі, прасякнутымі неўтаймаванай энергетыкай.

Робіцца праект страчанай пабудовы Гародні

13.03.2019 15:10

Гісторык Мечыслаў Супрон разам з праекціроўшчыкам Сяргеем Шчукіным сабралі цягам трох тыдняў 500 рублёў на стварэнне эскізнай мадэлі для навукова абгрунтаванай адбудовы квартала зніклай вуліцы Кляштарнай і ўсходняга боку вуліцы Замкавай ў Гародні.

Прэмію “Дэбют” уручаць 26 сакавіка

13.03.2019 14:05

26 сакавіка ў 18:30 у "Грай-кафэ" будуць названыя пераможцы прэміі “Дэбют”.

Выйшла марка з птушкай 2019 года – вялікім арляцом

13.03.2019 10:03

Вялікі арлец – адна з рэдкіх драпежных птушак у свеце. У Беларусі гняздуецца значная частка сусветнай папуляцыі – 120-160 пар.

Белпошта выпусціла канверт, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку

13.03.2019 10:01

Паступіў у гандаль прыгожы канверт ад Белпошты, які прысвечаны 225-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Фестываль “Прадмова” ў Гародні – 16 сакавіка

12.03.2019 21:30

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16.

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі

12.03.2019 14:36

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

У Гародні пройдзе канцэрт Кацярыны Ваданосавай

12.03.2019 14:31

Выступ спявачкі ў Гародні арнанізоўвае Андрэй Несцяровіч з этна-крамы ”Цудоўня”.

У гонар іерарха беларускага каталіцкага касцёла

12.03.2019 13:57

З канца траўня і цягам усяго лета ў Пінску чакаецца правядзенне Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі памяці Казіміра Свёнтка.

Прэзентацыя выданняў у Нацыянальным гістарычным музеі

12.03.2019 11:02

14 сакавіка ўвазе аматараў гісторыі прадставяць зборнік навуковых прац “Музейны веснік” і каталог выставы “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля”.