Культура


Фільм пра БелАЗ атрымаў 2 ўзнагароды фестывалю карпаратыўнага відэа ў Канах

12.10.2018 17:36

Фільм адзначаны прызам "Залаты дэльфін" у намінацыі "Лепшы карпаратыўны фільм" і прызам "Срэбны дэльфін" - у намінацыі "Унутраныя камунікацыі".

ЗША далі $15 тысяч на рамонт страхі музея Тадэвуша Касцюшкі

12.10.2018 16:39

Кіраўнік музея Леанід Несцярчук адзначыў, што гэта ўжо трэці міжнародны грант.

На Глыбоччыне ўшануюць памяць Язэпа Драздовіча

12.10.2018 10:08

130 гадоў таму 13 кастрычніка нарадзіўся вядомы мастак, этнограф, археолаг і скульптар Язэп Драздовіч.

Творчы вечар Аркадзя Ліцьвіна

12.10.2018 09:49

Сустрэча з аўтарам гістарычнай прозы прайшла ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні.

Уладальнікам галоўнага прыза прэміі імя Гедройця стаў Уладзімір Арлоў

11.10.2018 22:24

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 11 кастрычніка ў прасторы Zal#2 галерэі "Арт-Беларусь" у сталічным Палацы мастацтва.

Сустрэча з польскай пісьменніцай Даротай Маслоўскай

11.10.2018 18:07

Драматурга сучаснай Польшчы Дароту Маслоўскую называюць “аўтарам бэстсэлераў, якія апісваюць новую польскую рэальнасць 2000-х”.

У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны трылер «У сярэдзіне сябе»

11.10.2018 17:49

Падзеі стужкі адбываюцца ў Менску. Галоўны герой — вядомы фатограф, які стаў сведкам жорсткага забойства.

Народны строй – жывая традыцыя

11.10.2018 17:33

На выставе наведвальнікі змогуць пабачыць ужо гатовыя адноўленыя строі рэгіянальнага і функцыянальнага дзялення, пазнаёміцца бліжэй з этапамі рэканструкцыі, зазірнуць “за кулісы” стварэння сапраўдных шэдэўраў.

Статут ВКЛ абмяркуюць спецыялісты у галіне гісторыі і права з 6 краін

11.10.2018 13:36

12 кастрычніка Інстытут гісторыі НАН Беларусі пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску арганізуе Міжнародную навуковую канферэнцыю “Статут 1588 года: заканадаўчыя гарантыі суверэнітэту ВКЛ”.

Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым

11.10.2018 09:32

Якую кнігу Уладзіміра Арлова дакладна гартаў Аляксандр Лукашэнка? Пра гэта пісьменнік распавёў чытачам у менскай краме “Мой модны кут”.

„Чужы” Валянціна Дубатоўкі ў кніжным клубе

10.10.2018 22:54

Падчас сустрэчы чальцоў клубу адбылося абмеркаванне апавядання. 

Антысавецкія запіскі з дзённіка Кузьмы Чорнага

10.10.2018 22:07

У сваім дзённіку Чорны незадоўга да смерці сумленна і адкрыта распавёў пра многае тое, што рабілася ў яго асабістым жыцці ды жыцці Беларусі на той час.

Паб-квіз ад Алеся Мазаніка ў Гародні

10.10.2018 18:33

Забаўляльна-інтэлектуальная гульня “Імбрыкі ды Імбрычкі” адбудзецца 13 кастрычніка ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця.

У Гародні пройдзе творчы вечар Аркадзя Ліцьвіна

10.10.2018 14:23

Ягоная трохтомная мастацкая праца – раман "Прастрэлены талер" – нядаўна ўбачыла свет у поўным камплекце ад выдавецтва "ЮрсаПрынт".

Чарговая археалагічная сенсацыя ў Полацку!

10.10.2018 13:14

Археолагі, якія даследуюць Спаса-Праабражэнскую царкву і прылеглую да яе тэрыторыю, адшукалі падземны храм-пахавальню, аналагаў якому на ўсходнеславянскай прасторы няма.

Кірыл Стаселька шукае грошы на новы раман

10.10.2018 11:30

Малады беларускі пісьменнік праз Талаку шукае грошы, каб выдаць новы захапляльны раман "Дзевяць жыццяў Віта Морэ".

„Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце”

10.10.2018 11:08

Павел Касцюкевіч прэзентаваў у сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” сваю новую кнігу.

Ля Гальшанскага замку адновяць возера?

09.10.2018 22:24

Тым часам амаль завершана адбудова Паўночнай вежы замку.