Культура
У Менску адбудзецца чарговая Ноч паэзіі з купалаўцамі
04.07.2018 20:22
У ёй возьмуць удзел паэты А. Хадановіч, У. Арлоў, Д. Бялькевіч, Н. Кудасава і іншыя, музыка К. Камоцкая, а таксама купалаўцы, якія прачытаюць свае ўлюбёныя вершы.
Cёлета ўручаць альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію па літаратуры
03.07.2018 19:19
Больш за 100 дзеячаў культуры Швецыі, сярод якіх акторы, журналісты і пісьменнікі, уручаць альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2018 годзе.
Кінастужку беларускай рэжысёркі намінавалі на „Оскар”
03.07.2018 17:32
Гаворка ідзе пра працу Дар'і Жук "Крышталь" (у міжнародным варыянце - Crystal Swan).
Імпрэза з нагоды перавыдання кнігі Міхала Анемпадыстава
03.07.2018 17:27
“Колер Беларусі” — захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў. Кніга ўбачыла свет дзякуючы сродкам, сабраным праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by.
„Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл!”
03.07.2018 09:29
7 ліпеня а 15-й гадзіне на свяце ў гонар мецэнаткі ў былым маёнтку Жорнаўка адбудзецца прэзентацыя кнігі "Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл!".
Гурт Vuraj святкаваў Купалле ў куршскай Нярынзе
02.07.2018 17:01
Vuraj быў адзіным прадстаўніком ад нашай краіны на фальклорным фестывалі «Цячэ сонейка па моры», што прайшоў у Нярынзе.
Святая імша з гістарычнай прэзентацыяй
02.07.2018 10:00
У вёсцы Новадзявяткавічы Слонімскага раёна ў касцёле святых Пятра і Паўла адбылася адпустовая святая імша з гістарычнай прэзентацыяй пра мінулае касцёла.
Абвяшчаецца набор заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай
01.07.2018 16:35
Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове.
Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі “Ромб” – 1 ліпеня
01.07.2018 15:10
1 ліпеня ў менскай культ-прасторы “Тартак” адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новае кнігі паэта, музыкі й журналіста Віктара Сямашкі. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
У Слоніме знойдзены крыжык-карсунчык XI-XIII cтагоддзяў
30.06.2018 17:35
Каля Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме праходзяць археалагічныя раскопкі.
Чэрвеньскі нумар “Слонімскага краю”
30.06.2018 10:25
Нумар адкрываецца артыкулам, прысвечаным Слоніму 60-гадовай даўніны.
Прэмія імя Карласа Шэрмана абвяшчае трэці сезон
29.06.2018 18:41
Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.
Фестываль аўтарскай рок-музыкі правядуць 30.06 – 2.07 у Браславе
29.06.2018 18:11
Тры летнія дні на пляжы горада будзе праходзіць другі open-air фестываль "Магутны Фэст". Форум адкрыты як для пачынаючых калектываў, так і для мэтраў рок-сцэны.
Рыхтуецца да друку 10-ы выпуск альманаху „Жырандоля”
29.06.2018 15:17
Юбілейны, дзясяты, выпуск альманаху „Жырандоля” будзе прысвечаны Ніне Мацяш, якой сёлета ў верасні споўнілася б 70 гадоў.
Гарадзенцам прапануюць стаць арт-менеджэрамі
29.06.2018 13:18
У гарадзенскім Доме46 адбылася інфармацыйная сустрэча ArtPlatform 2018/2019 для менеджэраў культурных і сацыяльных праектаў.
Першая ў свеце „выстава пад гіпнозам” адкрылася ў Гародні
29.06.2018 12:51
Гарадзенскі фатограф Наталля Салама і арт-гелерэя "У Майстра" прадставілі першую фотавыставу, падчас прагляду якой наведвальнікі пагружаюцца ў гіпноз.
У Менску ўшанавалі памяць Янкі Купалы
29.06.2018 09:57
Памяць Янкі Купалы ў 76-гадавіну яго гібелі ўшанавалі на Вайсковых могілках у Менску, дзе пахаваны паэт.
Нацыянальны гістарычны архіў адзначыць юбілей выставай у ратушы
28.06.2018 21:10
У Менскай гарадской ратушы 29 чэрвеня адкрыецца выстаўка "Менск: архівы старога горада", на якой увазе шырокай грамадскасці будуць прадстаўлены арыгіналы актавых кніг Менскага магістрата XVII стагоддзя са збору архіва.