Культура
Апублікаваныя тэксты да 16-й Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі
07.02.2023 21:18
Яны апублікаваныя ў свежым нумары электроннай газеты “Наша слова.pdf”.
Павел Шаўцоў: Беларусі варта адкрываць больш культурніцкіх прадстаўніцтваў
07.02.2023 10:52
"Госць Рацыі" старэйшы апякун Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Другая частка спектакля «Паслядзяцінства» ў Варшаве
07.02.2023 10:14
Гэта працяг спектакля, заснаванага на дакументальных гісторыях беларускіх ды ўкраінскіх падлеткаў, якія страцілі радзіму і пражываюць няпростую адаптацыю ў чужой краіне.
Аліна Коўшык: Нас чакае цікавы культурніцкі год
06.02.2023 17:50
У Вільні прайшла працоўная сустрэча са Святланай Ціханоўскай, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай рады культуры.
Рыхтуецца канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Лідчыны
06.02.2023 16:33
Навукова-практычная канферэнцыя адбудзецца напачатку верасня і будзе прымеркаваная да 700-годдзя Ліды.
У Беларусі можа з’явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу
06.02.2023 15:02
Дабрачынны рахунак па-ранейшаму адкрыты. Скульптар Сяргей Бандарэнка працуе над стварэннем помніка.
Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшла па-нямецку
06.02.2023 12:59
Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» выйшла ў 2020 годзе ў выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаум», а ў 2021-м гэтая кніга стала лаўрэатам прэміі Гедройця.
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
05.02.2023 13:31
Народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву (1923-2021) 5 лютага споўнілася б 100 гадоў.
У дворыку галерэі Тамары Саланевіч адбылася пленэрная выстава
05.02.2023 11:54
Два мастакі – з Гайнаўкі Даніэль Грамацкі і з Коўна Валянцінас Варнас правялі ў гэтым кутку Падляшша 12-дзённы зімовы пленэр.
У Беластоку адбыўся раённы адбор фестывалю „Беларуская песня 2023”
05.02.2023 09:55
У гэтым годзе ён праходзіць у 30-ы юбілейны раз.
Класіку беларускай літаратуры – 215 гадоў
04.02.2023 16:30
З нагоды дня народзінаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
4-га лютага – Дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
04.02.2023 14:27
Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі з’явіўся на свет 4 лютага 1746 года ва ўрочашчы Мерачоўшчына.
Сяргей Лескець: У кнізе «Шэпт» атрымалася зафіксаваць жывую традыцыю знахарства
04.02.2023 11:01
Беларускі Калегіюм зладзіў анлайн-сустрэчу з уласным выпускніком, фатографам і гісторыкам Сяргеем Лескецем - аўтарам кнігі «Шэпт».
Хутка Дзень роднай мовы і 16-я Агульнанацыянальная дыктоўка
04.02.2023 09:22
Ёсць надзея, што беларускую дыктоўку напішуць ва ўсіх гарадах Беларусі, а таксама ў сельскай мясцовасці. Таму верым, што жаваранкі недалёкай вясны зазвіняць па-беларуску!
Праект ByMetal, якому сёлета спаўняецца 15 год, адраджае сваю дзейнасць
03.02.2023 17:03
Аўтары ўжо зладзілі сустрэчу-прэзентацыю, падчас якой падагульнілі ўсю папярэднюю працу і абмеркавалі з аўдыторыяй перспектывы развіцця.
«Нечаканы Каліноўскі!»: бясплатны тэатралізаваны ўрок
03.02.2023 14:45
У суботу, 4 лютага, Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае дзетак і іх бацькоў на тэатралізаваны занятак літаратуразнаўцы Васіля Дранько-Майсюка «Нечаканы Каліноўскі!»
„Фабула де Футура” – новая праграма Алега Хаменкі на Радыё Рацыя
03.02.2023 13:06
Гэтую штотыднёвую гадзінную праграму можна слухаць на Беларускім Радыё Рацыя кожны чацвер у 19:05, паўтор у суботу ў 23:05. У Польшчы на 2 гадзіны раней.
Анонс перадачы „Мы бачым”: Новая кніга рэпартажаў Ганны Кандрацюк
03.02.2023 09:30
Публіцыстычная перадача «Мы бачым» прагучыць на Радыё Рацыя сёння, 3 лютага, у 19.30 па польскім часе, па беларускім - на дзве гадзіны пазней.