Палітыка
Рыгора Кастусёва перавялі ў СІЗА КДБ
01.05.2022 15:32
У лісце ад 25 красавіка ён напісаў, што следства па справе завершанае і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачаннем.
У Кіеў прыбыла спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі
01.05.2022 13:11
Падчас сустрэчы Уладзімір Зяленскі назваў ЗША лідарам у падтрымцы Кіева супраць расейскай агрэсіі і падзякаваў за дапамогу ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Лідар нямецкай апазіцыйнай партыі едзе ў Кіеў
01.05.2022 12:16
Лідар апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Фрыдрых Мерц адправіцца ў Кіеў 2 траўня.
Bloomberg: Нафтавае эмбарга ЕЗ супраць РФ можа запрацаваць да канца года
01.05.2022 10:00
Еўразвяз можа ўжо да канца года паўнавартасна запусціць нафтавае эмбарга. А да таго моманту будуць паступова ўводзіцца абмежаванні.
ЗСУ папярэджваюць аб магчымых правакацыях на мяжы з Беларуссю
01.05.2022 09:36
Украіна паведамляе пра разгортванне расейскіх «Іскандэраў-М» на мяжы з Беларуссю, а асобныя авіяцыйныя падраздзяленні паветраных сілаў РФ і ў далейшым базуюцца на некалькіх беларускіх аэрадромах.
ЕЗ: Многім палітвязням і актывістам можа пагражаць смяротнае пакаранне
30.04.2022 21:25
Нацыянальны сход Беларусі 28 красавіка ўхваліў папраўку да Крымінальнага кодэкса, якая ў выпадку прыняцця дазволіць ужыванне смяротнага пакарання за «замах на здзяйсненне тэрарыстычнага акта».
Беларусь абвінаваціла Літву ў таемным будаўніцтве ядзерных могільнікаў паблізу мяжы
30.04.2022 14:38
У Літвы сур'ёзныя цяжкасці з вывадам Ігналінскай АЭС з эксплуатацыі і спадарожным абыходжаннем з ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі.
Агляд прэсы: Чорная скрыня Крамля
30.04.2022 13:57
Пуцін слабейшы, а значыць яшчэ больш небяспечны? Газ Расеі як пагроза Еўропе.
Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Дзярждэпартаменту ЗША
30.04.2022 10:20
Раней Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне са спікерам ніжняй платы парламэнту ЗША Нэнсі Пэлосі.
Краіны Балтыі і Польшча выступілі за ўзмацненне прысутнасці НАТА ў рэгіёне
29.04.2022 18:20
Міністры замежных спраў краін Балтыі і Польшчы ўказалі на неабходнасць развіваць стратэгічны падыход, каб падтрымаць Украіну ў яе супрацьстаянні расейскай агрэсіі.
У Маскву на парад 9-га траўня не прыедзе нават Лукашэнка
29.04.2022 17:21
Мінабароны Расеі паведаміла, што ў парадзе прымуць удзел 11 тысяч вайскоўцаў, 131 адзінка ўзбраення ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама 77 самалётаў і верталётаў.
У расейскім грамадстве планамерна рыхтавалася глеба для пачатку ваенных дзеянняў
29.04.2022 15:33
Так лічыць журналістка з Расеі Антаніна Захарава.
Польшча перадала Украіне больш за 200 танкаў
29.04.2022 13:37
Агульны аб'ём ваеннай дапамогі перавысіў 7 млрд злотых (каля 1,6 млрд даляраў).
NATO правядзе найбуйнейшыя вучэнні ва Усходняй Еўропе
29.04.2022 12:26
Дзясяткі тысяч вайскоўцаў краін NATO, а таксама Швецыі і Фінляндыі возьмуць удзел у найбуйнейшых вучэннях з часоў халоднай вайны.
ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны
29.04.2022 09:13
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне.
Агляд прэсы: тэсты на згуртаванасць
29.04.2022 08:04
Расея і Беларусь ствараюць новы СССР і заклікаюць былыя савецкія краіны далучыцца. Новыя пагрозы Газпрама. Ці дапаможа Англія Украіне? Турцыя: Асман Кавала прысуджаны да пажыццёвага зняволення.
Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай выдзеліць Украіне яшчэ $33,5 мільярда
28.04.2022 21:13
У гэтую суму, піша The Guardian, уваходзяць 20 мільярдаў ваеннай дапамогі і дапамога ў сферы бяспекі, а таксама 8,5 мільярда эканамічнай дапамогі і 3 мільярды на гуманітарныя аперацыі.
Агучаныя прозвішчы расейцаў, якія чынілі злачынствы ў Бучы
28.04.2022 18:48
Іх агучыла Генпракурор Украіны Ірына Венедыктава.