fbpx

Вандроўкі


Вербная Нядзеля ў Вільні

29.03.2015 23:45

На Вербную Нядзелю каля Вострай Брамы прадаюць галінкі вярбы, ядлоўцы ды традыцыйныя для Вільні – неверагодна прыгожыя “пальмы”, якія цэлы год можна захоўваць у хаце – яны і ўпрыгожаць і абароняць ад зла.

Ля сутоку Аршыцы і Дняпра

20.03.2015 18:54

У Воршы, там, дзе Аршыца ўпадае ў Дняпро ўвесну усё шуміць і звініць ад вады – такой адчуванне, што тут сыйшліся тры стыхіі – Вада, Зямля і Паветра. Гэта месца, дзе сапраўды варта пабываць увесну - эмоцыі б'юць праз край!

Шпацыр па полацкай Ніжнепакроўскай вуліцы

19.03.2015 17:50

Бадай, Ніжнепакроўская адзіная ў Полацку вуліца, якая больш менш захавала сваю старую забудову. Менавіта на гэтай вуліцы знаходзяцца Багаяўленскі сабор і лютаранская кірха, будынкі францысканскага манастыра і былой брацкай школы, у якім зараз месціцца музей беларускага кнігадрукавання.

Храм Раства Багародзіцы і Свята-Міхайлаўская царква ў Воршы

17.03.2015 23:01

Да канца 80-ых гадоў непадалёк ад месца, дзе пабудавалі Міхайлаўскую царкву месціўся піўбар (“булдыр”), які ў народзе называўся “Шайба”, бо будынак меў круглую форму.

Стары і новы помнікі на месцы забойства дзяцей з Аршанскага гета

12.03.2015 18:53

Падчас існавання СССР на месца расстрэлаў нацыстамі габрэеў, ставілі помнікі з надпісамі “место расстрелов советских граждан” - нацыянальнасць закатаваных не падкрэслівалася.

Беларускую Белавежскую пушчу можна будзе наведваць без візаў

11.03.2015 18:58

Замежнікам, якія захочуць наведаць Белавежскую пушчу, не спатрэбяцца візы. Яны змогуць знаходзіцца ў нацыянальны парку без іх на працягу трох дзён. Гэта прадугледжана ўказам №115 ад 9 сакавіка.

Міланскі эдыкт і помнік у Мастах

02.03.2015 23:32

Што звязвае касцёл ў Правых Мастах з Міланскім эдыктам?

Петра – помнік змрочнай прыгажосці

27.02.2015 13:44

Скальны горад Петра ў Іярданіі - рэдкі помнік змрочнай і суворай прыгажосці. Петра у 2007 годзе была абраная адным з новых “цудаў свету”.

Ерусалім – горад, які даў пачатак свету

26.02.2015 13:03

У чарговай перадачы "Рацыі ў падарожжах" Юрка Ляшчынскі і Уладзімір Хільмановіч расказваюць пра галоўную святыню Ерусаліму - Храм Труны Гасподняй, Крыжовую дарогу на Галгофу, разважаюць пра вечнае і ўражвальнае.

“Сад скульптур” Сяргея Жылевіча

12.02.2015 13:40

У палескай вёсцы Баяры, што ў Пінскім раёне, беларускі скульптар, чалец амерыканскага мастацкага аб’яднання MAP Сяргей Жылевіч заснаваў “сад скульптур”.

Калонія Варбурга пад пагрозаю знішчэння

11.02.2015 14:10

У сувязі з новай палітыкай берасцейскіх гарадскіх уладаў па забудове цэнтра горада пад інвестыцыйныя праекты, калонія Варбурга знаходзіцца пад пагрозаю знішчэння.

Вандроўкі па мясцінах, звязаных з Першай Сусветнай вайной

04.02.2015 13:22

Першая Сусветная вайна (1914-1918) – сёлета цэнтральная тэма для вандровак па пінскім Палессі.

Аршанская “Льнуха”

28.01.2015 20:24

“Льнуха” – так называюць гэты раён у народзе. У Воршы наогул шмат раёнаў і яны раскіданыя – па ўзгорках. Таму ў 70-80 гады ў Воршы так быў развіты раённы рух і бойкі “раён на раён” са смяротнымі вынікамі.

Музей, які месціцца ў воданапорнай вежы

27.01.2015 19:46

Гэты музей унікальны ўжо сваім знешнім выглядам – ён месціцца ў будынку воданапорнай вежы, якая была пабудаваная ў Полацку ў 1953 годзе.

Масква. Чырвоная плошча. Лобнае месца

24.01.2015 12:24

У Маскве я была праездам, стрыечная сястра, якая жыве ў Маскве, сказала, што мне трэба абавязкова сфатаграфавацца на Чырвонай плошчы.

Вандроўка па Вялейскім раёне

23.01.2015 14:42

Там, дзе дажываюць старыя хаты, селяцца дачнікі і жывуць месьцічы, ёсць не менш гісторыі, чым у гарадах.

Гарадзенец наведаў больш за 40 краін свету

20.01.2015 11:53

Гарадзенец за апошнія восем гадоў наведаў больш за 40 краін свету карыстаючыся сайтамі танных вандровак.

„Рацыя ў падарожжах” – Барселона

14.01.2015 14:02

"Рацыя ў падарожжах" - новая перадача ў якой нашыя журналісты кожную суботу будуць распавядаць пра тое, дзе былі і што бачылі. Першыя дзве перадачы прысвечаны іспанскаму гораду Барселона.