Грамадства
Дзяўчына з Магілёва засуджана да паўтара году “хатняй хіміі” за даўні пост
03.09.2021 22:07
Паводле матэрыялаў справы, у траўні 2020 года Мельнікава пакінула ў “Аднакласніках” пост, у якім назвала аднаго з гарадзенскіх сілавікоў “уё..ом”. Характэрна, што зрабіла яна гэта, знаходзячыся ў Санкт-Пецярбургу.
„Хатняя хімія” за каментар пад пастом Вольгі Карач
03.09.2021 21:44
9 ліпеня 2020 года у сетцы "Аднакласнікі" на старонцы Вольгі Карач была апублікаваная гісторыя аб жорсткім участковым з Бабруйска па прозвішчы Комар. Пад яго фота Алеся размясціла каментар: "Ну і хара!".
За слова “сволочь” на адрас Караева жыхару Баранавічаў прысудзілі два гады “хіміі”
03.09.2021 21:16
Па словах пракурора Івана Гаўдзея, мужчына 28 кастрычніка 2020 года праз тэлефон у тэлеграм-канале “Бараўкі Свабодныя” пад фотаздымкам былога міністра ўнутранных спраў Юрыя Караева наўмысна змясціў абразлівы каментар у адрас прадстаўніка ўлады.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек
03.09.2021 21:08
Усе чацвёра асуджаныя за паклёп на Лукашэнку. Сярод іх настаўнік Андрэй Пятроўскі, якога абвінавацілі ў тым, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік “Конституция ушла в проституцию!”
Асуджаную сёння Алену Гнаўк другі раз за дзень павезлі ў міліцыю
03.09.2021 19:42
Алену Гнаўк затрымалі за фільмаванне прамовы суддзі падчас абвяшчэння выраку.
Затрыманні ў сталічным культурным цэнтры «Корпус»
03.09.2021 18:43
Затрыманых вінавацяць у вырабе, захаванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У Наваполацку затрыманы і чарговы раз асуджаны на суткі Віктар Якубаў
03.09.2021 17:54
У фэйсбуку выказваюць меркаванне, што сённяшняе затрыманне мае на мэце звольніць Віктара Якубава з працы.
У менскай гімназіі масава атруціліся дзеці
03.09.2021 13:56
Недамаганне - у вучняў 6-га і 9-га класаў гімназіі № 3.
Пачаўся суд над гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам
03.09.2021 13:19
У справе, у якой 77 тамоў, апыталі каля 300 сведак.
Журналісту Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на месяц
03.09.2021 13:04
Яму прад'яўленае абвінавачванне па 342-м артыкуле КК РБ (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак)
Перастаў адкрывацца сайт выдання „Медыя-Палессе”
03.09.2021 12:04
Чым выкліканая блакаванне, рэдакцыі пакуль не вядома.
Наталля Васілевіч: Цэрквы засталіся недзе ззаду
03.09.2021 11:58
Царква ў Беларусі не выконвае сваю функцыю – весці наперад сваю паству. Кажа наша госця – Наталля Васілевіч, багаслоў, палітолаг, мадэратарка групы “Хрысціянская візія” Каардынацыйнай рады.
Новыя змены ў правілы выезду за мяжу праз наземныя пункты пропуску
03.09.2021 10:28
Змены тычацца тых, хто мае дазвол на жыхарства, пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі краіны, ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне за мяжой.
Сілавікі прыйшлі да рэдактаркі “Зялёнага партала” Яніны Мельнікавай
03.09.2021 09:53
Вядома, што каля 10.10 яе вывелі з кватэры ў бус, яна паехала ў Следчы камітэт.
У Магілёве не працягнулі кантракт са знакамітым дзіцячым хірургам Елавым
02.09.2021 20:40
Летась увосень жонку Міхаіла Елавога Наталлю пасля «Маршу пенсіянераў» затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
За каментар – абмежаванне волі і буйны штраф
02.09.2021 19:30
Паводле версіі абвінавачвання, 31 кастрычніка 2020 года Літвін пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй з фатаграфіяй і персанальнымі звесткамі супрацоўніка Ленінскага РАУС Гародні Казлоўскага ў адным з тэлеграм-чатаў.
Колькасць ліквідаваных няўрадавых арганізацый у Беларусі перавысіла 200
02.09.2021 19:03
Установы, якія прымусова ліквідуюцца, часцей за ўсё атрымліваюць апавяшчэнне аб ліквідацыі "наогул без растлумачэння падстаў".
Тры гады калоніі і больш за чатыры тысячы выплат для пенсіянера
02.09.2021 18:31
1 верасня суд Паставаў і Пастаўскага раёна вынес прысуд паводле ч.2 арт.295 і арт.369 Крымінальнага кодэкса ваеннаму пенсіянеру – 65-гадоваму Сяргею Купрэшыну.