Спорт
Пляжныя валейбол і футбол будуць прадстаўлены на ІІ Еўрапейскіх гульнях
18.04.2017 16:07
Канчатковая праграма па відах спорту ІІ Еўрапейскіх гульняў будзе зацверджана пазней, пасля таго як у траўні бягучага года адбудзецца пасяджэнне камісіі ЕАК па падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019.
Вольга Гаварцова выйграла тэнісны турнір у ЗША
17.04.2017 11:00
Беларуская тэнісістка выйграла турнір ITF у Індыян Харбар Біч (ЗША) з прызавым фондам у 80 тысяч даляраў.
„Цмокі” нарэшце парадавалі сваіх заўзятараў
16.04.2017 20:07
Гэта была 5-я перамога менскай каманды ў рэгулярным першынстве, пасля якой яна ўзнялася на 12-е месца.
Гарадзенскі „Нёман” выбіўся ў лідары
16.04.2017 13:27
А барысаўскі БАТЭ зноў не змог перамагчы берсцейскае "Дынама".
Сасновіч, Гаварцова і Лапко атрымалі чарговыя перамогі
15.04.2017 14:14
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў швейцарскім Біле (прызавы фонд - 226 тыс. еўра).
„Аякс”, „Ліён” і „Сельта” перамаглі ў першых чвэрцьфіналах Лігі Еўропы
14.04.2017 16:17
У Амстэрдаме галандскі "Аякс" абыграў гасцей з нямецкага "Шальке" з "сухім" лікам 2:0. Французскі "Ліён" у сябе дома адолеў турэцкі "Бешыкташ" са Стамбула - 2:1, іспанская "Сельта" ў Віга перайграла бельгійскі "Генк" - 3:2.
Іранцы даюць 1 млн даляраў на будаўніцтва цэнтра па мастацкай гімнастыцы ў Менску
14.04.2017 13:49
Цэнтр па мастацкай гімнастыцы на праспекце Пераможцаў плануецца ўвесці ў строй да сярэдзіны 2018 года.
З’явілася дзіцячая версія гімна футбольнага клуба “Крумкачы”
13.04.2017 16:39
Удзельнікі прафесійнага гуртка для дзяцей “Асоба” разам з музыкамі гурта Re1ikt запісалі новую версію кампазіцыі “Разам!”.
Беларуска Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Стамбуле
13.04.2017 16:15
У паядынку 1/8 фіналу Лапко (246-ы нумар рэйтынгу WTA) перайграла італьянскую тэнісістку Джэсіку П'еры (304) - 6:3, 6:4.
Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Швайцарыі
12.04.2017 19:20
11 красавіка ў паядынку першага круга Сасновіч, якая займае 108-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла францужанку Палін Парменцье, у якой 64-я пазіцыя ў рэйтынгу - 3:6, 6:2, 6:3.
Беларусы не трапілі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы па міні-футболе
12.04.2017 19:01
Зборная Беларусі па міні-футболе заняла 3-е месца ў кваліфікацыйнай групе А і не прайшла ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы.
Выбухі ў Дортмундзе. Матч Лігі чэмпіёнаў перанесены
11.04.2017 22:00
Ахвяраў выбухаў паводле папярэдняй інфармацыі няма.
Беларускі выйшлі ў элітны дывізіён ЧЕ па настольным тэнісе
11.04.2017 16:11
У вырашальным матчы плэй-оф беларускія спартсменкі ўпэўнена перайгралі ў менскім Палацы тэніса каманду Уэльса з лікам 3:0.
Ілья Івашка прынёс перамогу ў матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Аўстрыі
10.04.2017 22:15
Зборная Беларусі забяспечыла сабе агульную перамогу над тэнісістамі Аўстрыі ў матчы другога раўнду I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.
Беларускі перамаглі на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы
10.04.2017 16:32
Беларуская каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Юліі Івончык, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч перамагла на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы ў бельгійскім Пуурсе.
Менскае „Дынама” выйшла ў лідары
09.04.2017 20:03
Каманда Сяргея Бароўскага набрала 6 ачкоў у двух турах.
УЕФА змяняе фарматы кантынентальных турніраў па міні-футболе
08.04.2017 17:38
Чэмпіянат Еўропы, які цяпер праводзіцца раз у два гады з удзелам 12 каманд, будзе праходзіць раз у чатырохгоддзе і з удзелам 16 зборных.
Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве абыграла Канаду
07.04.2017 17:19
Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве абыграла Канаду ў чвэрцьфінале другога раўнда Сусветнай лігі з лікам 4:3.