Спорт
Гандбалісты клуба „Мяшкоў Брэст” 13-ы раз сталі чэмпіёнамі Беларусі
19.04.2021 09:34
Берасцейцы разграмілі на выездзе свайго галоўнага канкурэнта менскі СКА з лікам 41:34.
Гандбалісткі Беларусі саступілі чарнагоркам у плэй-оф ЧС
17.04.2021 10:01
Сустрэча ў адказ гандбалістак Беларусі і Чарнагорыі адбудзецца 20 красавіка на пляцоўцы менскай "Чыжоўка-Арэны".
Другая ліга-2021: у турніры выступяць 79 каманд
16.04.2021 18:07
16 красавіка ў Доме футболу ў ходзе лёсавання быў сфармаваны каляндар чэмпіянату Беларусі-2021 сярод каманд другой лігі.
Вызначыліся ўсе паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы
16.04.2021 09:22
Лонданскі "Арсенал" пасля нічыі ў брытанскай сталіцы з пражскай "Славіяй" 1:1 разграміў чэшскую каманду на яе полі з лікам 4:0.
Уладзіслаў Міхальчук набраў пятае ачко ў ECHL
15.04.2021 20:07
"Уілінг Нэйлерз" перамаглі "Інды Фьюэл" у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату ECHL з лікам 3:1.
Японія не выключае поўнай адмены Алімпіяды
15.04.2021 12:28
Пра гэта паведаміў генеральны сакратар кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Тасіхіра Ніка.
„Ліверпуль” згуляў унічыю з „Рэалам” і вылецеў з Лігі чэмпіёнаў
15.04.2021 09:06
Па суме дзвюх сустрэч іспанская каманда выйшла ў паўфінал турніру, дзе згуляе з лонданскім «Чэлсі».
Васіль Беразуцкі пераходзіць у трэнерскі штаб Ганчарэнкі ў „Краснадары”
14.04.2021 21:07
Ганчарэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ЦСКА 22 сакавіка, а 6 красавіка ўзначаліў "Краснадар".
Зборная Беларусі па міні-футболе перамагла вугорцаў у кваліфікацыі ЧЕ
14.04.2021 09:25
У першым крузе адборавага турніру беларусы саступілі вугорцам ў Будапешце 1:2.
Аляксандра Герасіменя прадала залаты медаль ЧС за 16 100 даляраў
13.04.2021 18:31
Сродкі ад продажу медаля Аляксандра пералічыць у Беларускі фонд спартовай салідарнасці для дапамогі спартоўцам.
Менскія „Цмокi” саступілі „Лакаматыву-Кубані”
13.04.2021 09:10
На паркеце "Менск-Арэны" чэмпіёны Беларусі прайгралі аднаму з фаварытаў лігі краснадарскаму клубу "Лакаматыў-Кубань" з лікам 75:101.
Арман-Маршал Сіла стаў трохразовым чэмпіёнам Еўропы
12.04.2021 18:03
У фінальным паядынку ён адолеў расейца Уладзіслава Ларына.
Павел Знавец: Агульная дэпрэсія паўплывала і на зборную
12.04.2021 16:15
Палітык і спартовы заўзятар Павел Знавец патлумачыў, чаму так зганьбілася нацыянальная каманда па футболе ў матчы з бельгійцамі.
Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні ў Італіі
12.04.2021 09:13
Дыстанцыю 2000 м беларуская спартоўка, якая выступала ў неалімпійскім класе жаночых адзіночак лёгкай вагі, пераадолела за 7 хвілін.
Беларус Пётр Асаёнок выйграў два срэбра на ЧЕ па цяжкай атлетыцы
10.04.2021 10:35
Медаль у рыўку нараджэнцу Рэчыцы прынесла спроба на 172 кг.
Ягор Казлоў заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы па таэквандо
09.04.2021 18:48
Спартовец, які выступаў у вагавай катэгорыі да 54 кг, на шляху да 1/2 перамог брытанца Джошуа Лонга, Любаміра Багданава з Балгарыі.
„Мяшкоў Берасце” упершыню прабіўся ў чвэрцьфінал гандбольнай Лігі чэмпіёнаў
09.04.2021 09:13
Чэмпіёны Беларусі ў паядынку ў адказ 1/8 фіналу на пляцоўцы берасцейскага спарткомплексу "Вікторыя" ўпэўнена перайгралі запарожскі "Матор" з лікам 30:23.
Сталі вядомыя пары паўфіналістаў Кубка Беларусі па футболе
08.04.2021 18:06
Першыя паўфінальныя матчы адбудуцца 21 красавіка ў Барысаве і Салігорску, матчы ў адказ пройдуць 5 траўня ў Жодзіне і Менску.