Спорт
Немкі і нідэрландкі – суперніцы беларускіх гандбалістак у кваліфікацыі ЧЕ
26.03.2021 08:47
Яшчэ адзін удзельнік гэтага квартэта вызначыцца пасля заканчэння турніру ў папярэдняй групе 2, у якой згуляюць зборныя Латвіі, Італіі, Босніі і Герцагавіны.
Станіслаў Кашпарэк летам 2021 год далучыцца да „Мяшкоў Брэст”
25.03.2021 18:14
24-гадовы правы паўсярэдні "Піка" і зборнай Чэхіі заключыў з клубам двухгадовы кантракт.
Леўчанка паспяхова вярнулася на пляцоўку
25.03.2021 09:07
Вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка паспяхова правяла свой першы матч за два гады.
Беларускі паўабаронца „Тамбова” Дзмітрый Герман падазраецца ў гульні на стаўках
24.03.2021 18:28
Двума футбалістамі "Тамбова", якіх РФС западозрыў у гульні на стаўках, з'яўляюцца расейскі нападнік Аляксандр Еркін і беларускі паўабаронца Дзмітрый Герман.
Хакеісты „Гомеля” абыгралі „Шахцёр” у чацвёртым матчы паўфінальнай серыі
24.03.2021 09:11
Лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:1 на карысць "Гомеля".
Кацярына Сныціна абвясціла пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Беларусі
23.03.2021 18:38
"Я не хачу больш прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне ў той час, як мой народ пакутуе, падвяргаецца катаванням і рэпрэсіям," - заявіла Кацярына Сныціна.
Хакеісты „Юнацтва” перамаглі „Металург” у трэцім матчы паўфінальнай серыі
23.03.2021 09:27
Менская каманда павяла ў серыі да чатырох перамог 2:1.
Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў Роберта Левандоўскага
22.03.2021 19:17
Цырымонія прайшла ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
Віктар Ганчарэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ЦСКА
22.03.2021 18:25
Беларускі спецыяліст узначальваў ЦСКА са снежня 2016 года.
Жаночая зборная Беларусі выйшла ў плэй-оф Чэмпіяната свету па гандболе
22.03.2021 08:51
Матчы за выхад на ЧС-2021 пройдуць з 16 па 21 красавіка.
Беластоцкая «Ягелонія» вырвала перамогу ў познаньскага «Леха»
21.03.2021 15:37
Каманда пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Рафала Гжыба здзівіла супернікаў жаданнем змагацца да фінальнага свістка.
Беларускія барцы выйгралі тры галоўныя ўзнагароды ў Будапешце
20.03.2021 09:44
Алі Шабанаў (86 кг), Аляксандр Гуштын (97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (125 кг), якія гарантавалі сабе алімпійскія ліцэнзіі, не спыніліся на дасягнутым і выйгралі ў вырашальных паядынках узнагароды вышэйшай пробы.
Алі Шабанаў заваяваў алімпійскую ліцэнзію на Гульні ў Токіо
19.03.2021 09:10
Беларускі барэц вольнага стылю Алі Шабанаў, прабіўшыся ў фінал еўрапейскага кваліфікацыйнага турніру, які стартаваў у Будапешце, заваяваў алімпійскую ліцэнзію на Гульні ў Токіо.
ЦСКА не звольніць Ганчарэнку да канца сезона
18.03.2021 18:20
Віктар Ганчарэнка ўзначальвае маскоўскую каманду са снежня 2016 года.
Беларусы застаюцца без алімпійскіх ліцэнзій у настольным тэнісе
18.03.2021 09:41
У Катары завяршылася сусветная алімпійская кваліфікацыя, дзе беларусы ў ліку іншых майстроў настольнага тэніса спрачаліся за ліцэнзіі ў Токіа-2021.
Ягор Шаранговіч закінуў шайбу ў другім матчы запар
17.03.2021 17:11
Ноччу ў рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Нью-Джэрсі" перамог "Бафала".
«Рэал» і «Манчэстар Сіці» выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў
17.03.2021 09:33
«Рэал» пасля гасцявой перамогі над «Аталантай» з лікам 1:0 быў мацней і на сваім полі. «Манчэстар Сіці» зноў выйграў у менхенгладбахскай «Барусіі».
Вера Лапко адмовілася ад працягу барацьбы ў Санкт-Пецярбургу
16.03.2021 19:30
У Санкт-Пецярбургу на турніры ВТА завяршыўся матч 1/16 фіналу, у якім сустракаліся беларуска Вера Лапко (281) і румынка Жаклін Крысціян (160).